«ДЖО ДАССЕН» У КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ

27 студзеня (19:00) артысты тэатра з расійскага Санкт-Пецярбурга пакажуць на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа музычны спектакль «ДЖО ДАССЕН».

Гледачы змогуць акунуцца ў атмасферу Францыі сярэдзіны 70-х гадоў XX стагоддзя. Нясціплыя чары парыжскай буржуазіі, мастакі на набярэжнай ракі Сены, бунтарскі Манмартр, пышная галерэя «Лафает», цёплы круасан з кавы ў рэстарана Мулен Руж і імперскія Елісейскія Палі.
Суперзоркай сусветнай эстрады Джо Дасэна зрабіла ў 1975 годзе песня «Les Champs-Elysées», напісаная ў гонар самай вядомай вуліцы Трэцяй Рэспублікі.
Мільярды прададзеных пласцінак, залатыя і плацінавыя дыскі, незлічоныя ганарары, бязмернае любоў і абажанне сотняў мільёнаў прыхільнікаў з усіх кантынентаў - усё гэта Джо Дасэн, легендарны французскі спявак і кампазітар.
Больш за дзесяць гадоў аксамітавы лірычны барытон Джо Дасэна зводзіў з розуму не толькі францужанак, але і ўсіх кабет свету.

У музычным спектаклі «Джо Дассен» вы ўбачыце любоў, запал, трагедыю легенды сусветнай эстрады і пачуеце самыя вядомыя хіты.
Пышную і трагічную гісторыю раскажа ўзыходзячая зорка пецярбургскіх мюзіклаў, акцёр, спявак Раман Драблов і чароўныя танцоркі Разалія Садыкава і Вікторыя Коннава. Рэжысёр спектакля Людміла Нікіціна.
Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне - 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.


















Добавить комментарий