ЛІПЕНЬ-ПАЧАТАК ЖНІЎНЯ – ЗАКРЫЦЦЁ 97-га ТЭАТРАЛЬНАГА СЕЗОНА

 

Ліпень-пачатак жніўня. Зазвычай у гэты час тэатр завяршае чарговы тэатральны сезон. Пасля яго артысты сыходзяць на адпачынак, і мы развітваемся на месяц са сваімі любімымі гледачамі. Што ж чакае ўсіх нашых прыхільнікаў на самым экватары лета?

4 ліпеня (19:00) запрашаем на вялікую сцэну на прэм’ерны паказ трагіфарса «ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН» паводле вядомай аповесці класіка рускай літаратуры Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага.

 

Жыхарка правінцыйнага гарадка Мар’я Маскалёва (Наталля Аладка / Алена Шарэпчанка), імкнучыся да жыцця ў сталіцы, хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для дачкі Зінаіды (Паліна Крашэўская / Дар’я Французава). Вельмі дарэчы ў горадзе з'яўляецца багаты і паспяховы Князь (народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс / уладальнік меладя Францыска Скарыны Юрась Цвірка). Ён, праўда, вельмі шаноўнага веку. Але ж, мабыць, ён хутка памрэ і пакіне пасля сябе багатую спадчыну і шаноўны тытул? Чым жа скончыцца авантурны праект галоўнай гераіні ў спробе выйграць шчаслівы квіток у зусім іншае жыццё?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

6 ліпеня (19:00) на камернай сцэне – цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэля «МЕТРО» па п’есе сучаснага беларускага драматурга Аляксандра Савухі.

 

Па сюжэце галоўны герой (Дзмітрый Каваленка) – буйны ганарлівы бізнесовец, сам таго не разумеючы, апынаецца ў становішчы, з якога няма выйсця. І там, ў паралельным свеце, да яго вяртаюцца страчаныя сумленне, здольнасць спачуваць, дапамагаць людзям. Героі «цёмнай гісторыі са святлом пад канец тунэля» гавораць гледачу пра мімалётнасць жыцця, пра тое, што грошы, нават самыя вялікія, абсалютна нічога не значаць і не могуць быць крытэрыям каштоўнасці нашага існавання ў гэтым свеце.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

18 ліпеня (19:00) запрашаем на прэм’еру спектакля «ФАНЦІКІ» па камедыі «Смешныя грошы» вядомага англійскага драматурга Рэя Куні.

 

У рукі сціпламу бухгалтару (Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў) па памылцы трапляе чамаданчык з каласальнай сумай яўна крымінальных грошай, і бедны клерк, зусім ашалеўшы, мяркуе ўзяць рэванш за сваё шэрае жыццё, збегчы з жонкай (Ульяна Ацясава / Паліна Крашэўская) на край свету, здаецца, проста ў рай. Але дзе там – ім замінаюць пара сяброў, двое паліцыянтаў, адзін таксіст і наёмны забойца. З кожнай хвілінай карусель падзей круціцца ўсё хутчэй, героі заблытваюцца ўсе мацней. За свой шанец герой змагаецца не на жыццё, а на смерць. У яго роспачнай рашучасці трымацца за поспех да апошняга ўжо не так істотна смага нажывы, як жах перад штодзённасцю.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

19 ліпеня (19:00) запрашаем на камерную сцэну паглядзець спектакль «ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» Арцёма Казюханава паводле твораў Якуба Коласа – драматычнага абразка «На дарозе жыцця» і трылогіі «На ростанях».

 

Спектакль распавядае пра лёс Кабеты (Раіса Грыбовіч / Святлана Жукоўская), якая дарэмна спрабуе адшукаць свавіх дзяцей, згубленых у кругазвароце жыцця. Жанчына блукае па сваіх успамінах, спрабуе знайсці адказы на пытанні, якія задае ёй сумленне: дзе, у які момант яна зрабіла памылку, чым правінілася перад Богам і дзецьмі.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

20 ліпеня (19:00) запрашаем на камерную сцэну на музычны вечар «ДУШЭЎНАЯ РАЗМОВА».

 

Артысты Коласаўскага тэатра прапануюць гледачам успомніць любімыя песні мінулых гадоў.А разам з імі і прыгадаць незабыўныя старонкі свайго мінулага, свайго юнацтва…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

25 ліпеня (19:00) запрашаем на дэтэктыў сямейных адносін «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» па п’есе вядомага французскага драматурга Рабэра Тама «Восем жанчын».

 

У загарадным доме, напярэдадні Каляд, збіраецца сям'я. Сустракаюць гасцей, балбочуць пра сваё, рыхтуюцца прыбіраць елку. Глава сям'і яшчэ спіць і не бярэ ўдзел у ажыўленай сустрэчы сваякоў. Маленькі спойлер – ён гэтак і не спусціцца ў гасціную. Праз невялікі час адна з кабет выяўляе яго спальні з нажом у спіне. Пакуль усе адыходзяць ад шоку і думаюць што рабіць далей, з выклікам паліцыі зацягваюць. А пасля і зусім апынаюцца ізаляваны, у сілу рознага роду акалічнасцяў, у гэтым доме. Восем кабет. Восем падазроных.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

26 ліпеня (19:00) на камернай сцэне – міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».

 

…Яна (Наталля Аладка) запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён (заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў). Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…

І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

27 ліпеня (19:00) вы зможаце ўбачыць сатырычную гісторыю «ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» па п’есе Мікалая Гогаля «Гульцы».

 

У правінцыйнай гасцініцы, куды прыязджае шулер Іхараў (Цімур Жусупаў / Дзмітрый Каваленка), яго чакае годная кампанія такіх жа спрытных прайдзісветаў, як ён сам. І адразу ж знаходзіцца хвацкая ахвяра для таго, каб папрактыкаваць іх шулерскія якасці, – малады сын памешчыка Глова (Антон Бараноўскі / Герман Дымарэцкі). Як усё ў выніку павернецца для Іхарава, глядач даведаецца толькі ў канцы. Спектакль пра тое, што ніколі нельга быць упэўненым у тым, што не знойдзецца той, «хто цябе перахітруе».

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

На закрыццё сезону, 1 жніўня (19:00), вы пабачыце драматычную камедыю «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

 

У юнацтве Філумена (заслужаная артыстка РБ Галіна Букаціна) была прастытуткай у бардэлі, дзе і пазнаёмілася з Даменіка (заслужаны артыст РБ Георгий Лойка). Закахаўшыся ў юную красуню, Даменіка забраў яе з бардэля. Філумена даруе каханаму яго частыя «паходы на бок», вядзе гаспадарку і цярпліва чакае прапановы рукі і сэрцы. Праходзіць час, і Даменіка мяркуе такі жаніцца, аднак не на Філумене, а на сваёй чарговай маладой сяброўцы Дзіяне (Вікторыя Шамардзіна). Але пасля столькіх гадоў Філумена не гатова здацца, тым больш, што яна захоўвае таямніцу, здольную ўтрымаць яе легкадумнага каханка. Аказваецца, у яе ёсць тры сыны, пра якіх Даменіка не ведаў. І адзін з іх ад яго...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X