КОЛАСАЎЦЫ НА «СЛАВЯНСКІМ БАЗАРЫ Ў ВІЦЕБСКУ»

 

Праграма «Тэатральных сустрэч» у межах XXXII Міжнароднага фэстываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» папоўнілася яшчэ адным праектам. 11 ліпеня, у 19:00, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прэзентуе на камернай сцэне спектакль «ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» ў арыгінальным жанры дарога жыцця ў сямі песнях.

Пастаноўка прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Скарыстаючы сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі, сённяшнія творцы арыгінальна інтэрпрэтуюць спадчыну сусветна вядомага айчыннага пісьменніка. Спектакль, напоўнены глыбокімі думкамі, народным гумарам, лірычным настроем, яшчэ раз паказвае, што жыццё ўяўляе сабою моцную сумесь трагічных і камічных эпізодаў.

Шляхі Станцыйнага наглядчыка і Кабеты перасякаюцца на дарозе жыцця. У віхуры ўспамінаў яны аб’яднаны адным пытаннем: куды жыць? Памяць адкрывае старонкі мінулага – адну за адной. Сям’я, пачуццё абавязку, немагчымасць зразумець бліжняга, любоў маці і сына, самалюбства... Класічныя героі з трылогіі «На ростанях» і п’есы «На дарозе жыцця» разам з гледачамі ідуць дарогамі свайго жыцця, шукаюць, як у кругазвароце дзён захаваць нешматлікія імгненні шчасця.

Аўтар п’есы Арцём Казюханаў. Рэжысёр-пастаноўшчык Інэс Амамі. Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Кампазітар Павел Салдацікаў. Харэограф Сяргей Талкач. Пераклад на беларускую мову Пятра Ламана.

У спектаклі занятыя: Раіса Грыбовіч / Святлана Жукоўская (Кабета), уладальнік медаля Францыска Скарыны Генадзь Гайдук / заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка / Дзмітрый Каваленка (Станцыйны наглядчык), Антон Бараноўскі / Дзмітрый Філімоненкаў (Васіль, сын Кабеты), Таццяна Рогат / Святлана Сухадолава (Саша, Ганна), Ульяна Ацясава / Ксенія Камінская (Марыя, Дзяўчына), Міхаіл Асанаў / Раман Волат (Круглы, Чэсь), Дзмітрый Каваленка / Цімур Жусупаў (Саханюк, Святар), Яўген Бераснеў / Максім Ратомскі (Лабановіч, Баранкевіч).

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X