ЗАПРАШАЕМ НА СПЕКТАКЛІ Ў СТУДЗЕНІ!

Апошнія тыдні адлічвае 2022 год. Хутка ён стане гісторыяй. Спадзяёмся, што ў новым, 2023-м, годзе сустрэчы шаноўных гледачоў з Коласаўскім тэатрам стануць яшчэ часцейшымі. Мы абяцаем, што будзем радаваць вас новымі цікавымі пастаноўкамі. Некаторыя з іх вы зможаце ўбачыць ужо ў студзені.
Адразу пасля навагодніх святаў, 3 студзеня, 19:00, на вялікай сцэне – сатырычная гісторыя «ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» па п’есе класіка рускай літаратуры Мікалая Гогаля «Гульцы».

Картачная гульня стала надзвычай папулярнай у Расійскай імперыі XIX стагоддзя. З цягам часу яна ператварылася ў сапраўднае шаленства. П’еса Гогаля і з’явіліся рэакцыяй пісьменніка на такую распаўсюджанасць гэтага азарту. Рэжысёру і сцэнографу спектакля Андрэю Жыгуру гэта здалося вельмі сугучным і нашаму часу, калі штодзень мы сутыкаемся з праявамі махлярства і падману.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
4 студзеня (19:00) на вялікай сцэне – меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага драматурга і кінасцэнарыста Эрыка Сігала.

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта (Дзмітрый Каваленка) да Джэніфер Кавілеры (Дар’я Французава). Эрык Сігал напісаў амерыканізаваную версію «Рамэа і Джульеты» ХХ стагоддзя, у якой непераадольнай перашкодай для закаханых выступае не радавая варажнеча, а рознае сацыяльнае паходжанне і сямейны прыбытак. І зараз гэтыя фактары часта выступаюць на першы план.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
5 студзеня (19:00) на вялікай сцэне вы ўбачыце дэтэктыў сямейных адносін «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» па п’есе вядомага французскага драматурга Рабэра Тама. З яго творчасцю наш глядач добра знаёмы па фільме «Шукайце жанчыну».

«Восем закаханых жанчын» – сямейная драма, унутры якой глядач апускаецца ў вір нявыказанага, хлусні і хітрасплеценых інтрыг. Восем галоўных гераінь, замкнёных у ізаляванай прасторы загараднага дома, сутыкаюцца з нетрывіяльным заданнем — знайсці забойцу бацькі сям'і. Забойца – адна з іх. Так ім здаецца. Але…
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
6 студзеня (17:00) і 8 студзеня (11:00 і 14:00) запрашаем дзяцей і іх бацькоў на прэм’еру казкі «ДВАНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ» паводле творчасці Самуіла Маршака.

Гэтая неверагодная гісторыя вядомая нам з дзяцінства. Каму не знаёмы казачны сюжэт, у якім дванаццаць месяцаў перад новым годам збіраюцца ў лесе каля чароўнага вогнішча? Кажуць, што была адна дзяўчынка (Тамара Краснабаева-Чарняк | Таццяна Рогат), якая на яве бачыла іх усіх разам... А навошта яна пайшла ў лес перад навагодняй ноччу? Мачаха (Валянціна Багданава | Раіса Грыбовіч) выгнала яе з дому і сказала не вяртацца без падснежнікаў, першых вясновых кветак, якія захацела ў якасці падарунка ў першы дзень новага года адна капрызная Прынцэса (Паліна Крашэўская | Алёна Чыстабаева).
Пасля спектакля вас чакае навагодняе прадстаўленне каля ёлкі з удзелам Дзеда Мароза (Міхаіл Асанаў | Юрась Цвірка), Снягуркі (Ксенія Камінская | Дар’я Французава) і лясных жыхароў – Зайца (Цімур Жусупаў | Дзмітрый Каваленка), Лісіцы-сястрыцы (Паліна Крашэўская | Святлана Сухадолава), Бабы Ягі (Анжаліка Баркоўская) і Кікімары (Ніна Обухава). Будзе шмат гульняў, конкурсаў, песень і танцаў!
Узроставае абмежаванне – 0+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
6 студзеня (17:00) - на сайце kvitki.by.
8 студзеня (11:00) - на сайце kvitki.by.
8 студзеня (14:00) - на сайце kvitki.by.
10 студзеня (19:00) на вялікай сцэне – спектакль «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ» паводле аднаактовых п’ес-жартаў Антона Чэхава.

Гісторыі спектакля – быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.
У «Юбілеі» пакуль старшыня кіраўніцтва Андрэй Андрэевіч Шыпучын (заслужаны артыст РБ Георгій Лойка) з хваляваннем чакае ўрачыстасці – бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын (Яўген Бераснеў), займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна (Наталля Аладка), то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай (Раіса Грыбовіч), то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!.. У «Прапанове» памешчык Іван Васільевіч Ломаў (Цімур Жусупаў) прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова (заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў), каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне (Вікторыя Шамардзіна). І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
13 студзеня (19:00) на вялікай сцэне вы зможаце ўбачыць трагікамедыю «ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ» паводле аднайменнай аповесці Паўла Санаева.

Спектакль апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева (Антон Бараноўскі | Яўген Бераснеў), які жыве разам з дэспатычнай бабуляй (Валянціна Багданава | заслужаная артыстка РБ Тамара Скварцова) і слабахарактарным дзядулем (заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў | Пятро Ламан). Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
14 студзеня (18:00) на вялікай сцэне вас чакае сустрэча з героямі маладзёжнай камедыі-фарса «КАХАННЕ І ПАДАТКІ» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі».

Каця Дэніс (Паліна Крашэўская) ніяк не можа разабрацца, каго яна кахае – Лэслі (Аляксей Анісеня) альбо ўсё ж такі Джона (Дзмітрый Каваленка). Аднаго яна не хоча кідаць, хоць збіраецца выйсці замуж за іншага. Лэслі прыгнятае сумленне, але ён не можа прызнацца ў здрадзе сябру. На сумленні ў Джона таксама ёсць пляма: каб зэканоміць колькі «зялёных паперак», ён у падатковай дэкларацыі запісаў Лэслі ў якасці сваёй жонкі. Бо ўпэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце. І каб знайсці выхад са складанай сітуацыі, юнак здольны на неверагодныя хітрасці, падманы і нават на ахвяру.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
15 студзеня (18:00) вы зможаце ўбачыць цёмную гісторыю са святлом у канцы тунэля «МЕТРО» па п’есе сучаснага беларускага драматурга Аляксандра Савухі. На гэты раз спектакль пройдзе на вялікай сцэне тэатра.

Паспяховы, перспектыўны бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма (Дзмітрый Каваленка), вымушаны ехаць на чарговую важную сустрэчу ў метро. Для яго гэта нязручна, нязвыкла і нават агідна. Ён лічыць, што варта аддзяліць паспяховых, паважаных людзей ад нулёў, біямасы. У выніку нейкай недарэчнасці, спрабуючы выйсці з вагона, Дзіма трапляе ў іншую, нібыта паралельную рэальнасць…
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
18 студзеня (19:00) запрашаем вас на камерную сцэну на прэм’ерны спектакль «ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» Арцёма Казюханава па творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У аснову спектакля пакладзены некаторыя сюжэтныя лініі драматычнай паэмы «На дарозе жыцця» і трылогіі «На ростанях».

Як цяжка перажыць адзіноту сталай кабеце, пакінутай дзецьмі, што разляцеліся, падобна птушкам, па ўсяму свету? Як знайсці іх, сабраць у свае абдымкі? Вось такія пытанні задае сабе галоўная гераіня спектакля (Раіса Грыбовіч | Святлана Жукоўская), раз-пораз вяртаючыся сваімі ўспамінамі ў далёкае мінулае, аналізуючы свае памылкі.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
19 студзеня (19:00) на камернай сцэне вы зможаце ўбачыць метафізічны трылер «Я ВОЛЬНЫ!» па рамане Амелі Натомб «Касметыка ворага».

У парыжскім аэрапорце затрымліваецца рэйс на Барселону. Да аднаго з пасажыраў, Жэрома Ангюста (заслужаны артыст РБ Георгій Лойка), падсаджваецца незнаёмец, нейкі Тэкстор Тэксэль (Святлана Жукоўская) і распачынае непрыемную шчырую размову пра сваё жыццё. Агідныя прызнанні, разважанні пра Бога, прыхаваныя пачуцці… І вядома – каханне, якое мяжуе са смерцю… Слова за словам героі апускаюцца на цёмнае дно чалавечай сутнасці, адчыняюць дзверы, якія, магчыма, і не варта адчыняць…
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
20 студзеня (19:00) запрашаем вас на вялікую сцэну на спектакль «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА».

Знакамітая камедыя становішчаў па п'есе М.Мэё і М.Эннекена набыла сабе славу «шлягера» сярод камедый. У аснове – непрадказальныя павароты сюжэта. Імклівая, іскрыстая гісторыя, у якой адзін маленькі, бяскрыўдны жаночы выкрут цягне за сабой снежны камяк непрыемнасцей і ашаламляльных змен у сямейным жыцці герояў. Уільям Гарысан (Цімур Жусупаў) – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці (Вікторыя Шамардзіна) вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот (Святлана Сухадолава)…
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
21 студзеня (12:00) запрашаем дзяцей і іх бацькоў на казку-гульню «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» па п’есе Васіля Ткачова.
Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк (Аляксей Анісеня / Уладзіслаў Жураўлёў / Цімур Жусупаў) спачатку знайшоў Цяля (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў) сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка (Вольга Куляшова / Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна), заўсёды ласы на смачную ежу Дзік (Герман Дымарэцкі / Юрась Цвірка) і надзвычай чуллівая Козачка (Наталля Аладка / Валянціна Багданава / Ніна Обухава). Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!
Узроставае абмежаванне – 0+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
У той жа дзень, 21 студзеня, але ўжо вечарам, на вялікай сцэне, а 18-й гадзіне, дарослы глядач зможа паглядзець іранічную мілую драму Фёдара Палачаніна «ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ».

Вясковая дзяўчына Ала (Тамара Красанабаева-Чарняк | Ніна Обухава) выпраўляецца ў горад, каб атрымаць адукацыю і стаць настаўніцай. Па дарозе, у цягніку, яна знаёміцца з маладым хлопцам, прыгажуном Валерыем (Яўген Бераснеў, Арцём Блахін). Паміж імі ўзнікаюць рамантычныя адносіны. Праз некаторы час Валерый знікае, пакінуўшы Алу ў «цікавым становішчы». Знікае, каб вярнуцца… праз дваццаць гадоў – па асабістым запрашэнні ўласнай дачкі, якую ён ні разу не бачыў, на яе вяселле.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
22 студзеня (18:00) на камернай сцэне адбудзецца музычна-паэтычны вечар «НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ...» .
Старадаўні раманс не можа не кранаць, не хваляваць сапраўды чулыя душы. Бо і сам ён споведзь – душэўная, узнёслая. Музычна-паэтычны вечар «Не искушай меня без нужды...» дае магчымасць прыгадаць, быццам упершыню адчуць, хараство старадаўняга класічнага раманса і перлінаў паэтычнага слова.
Пад час вечара гучаць рамансы «Ночь светла», «Я всё ещё люблю», «Утро туманное», «Мой костер», «Не пробуждай воспоминаний», «Не искушай меня без нужды…», аздобленыя вершамі Пушкіна, Баратынскага, Пятраркі, Мусы Джаліля, Уладзіміра Караткевіча…
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
24 студзеня (19:00) запрашаем на вялікую сцэну паглядзець камедыю амерыканскага драматурга Кена Людвіга «ШУКАЕМ ТЭНАРА!».

У Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі (Цімур Жусупаў). Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера (заслужаны артыст РБ Георгій Лойка / Юрась Цвірка), ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі (Тамара Краснабаева-Чарняк / Святлана Сухадолава), сапрана тэатра Дзіяна (Алена Шарэпчанка) і старшыня опернай гільдыі Джулія (Ніна Обухава) нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс (Яўген Бераснеў) адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…
Падчас камедыі становішчаў смех у зале не сціхае. Дынамічны спектакль напоўнены шматлікімі сюжэтнымі паваротамі і нечаканасцямі, калі чароўныя спадзяванні змяняюцца панічным жахам. Пагоні, пераапрананні, любоўныя непаразуменні – і абавязкова шчаслівы фінал.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
26 студзеня (19:00) запрашаем на камерную сцэну паглядзець монаспектакль актрысы Зінаіды Гурбо «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» паводле твораў Васіля Быкава «Незагойная рана», Янкі Брыля «Memento mori», Уладзіміра Караткевіча «Балада пра смяротнікаў».

Прысвячаецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося вынесці беларускаму народу ў часы чорнай навалы.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
27 студзеня (19:00) запрашаем вас на камерную сцэну на прэм’ерны спектакль «ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» Арцёма Казюханава па творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У аснову спектакля пакладзены некаторыя сюжэтныя лініі драматычнай паэмы «На дарозе жыцця» і трылогіі «На ростанях».

Як цяжка перажыць адзіноту сталай кабеце, пакінутай дзецьмі, што разляцеліся, падобна птушкам, па ўсяму свету, як знайсці іх, сабраць у свае абдымкі? Вось такія пытанні задае сабе галоўная гераіня спектакля (Раіса Грыбовіч | Святлана Жукоўская), раз-пораз вяртаючыся сваімі ўспамінамі ў далёкае мінулае, аналізуючы свае памылкі.
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
28 студзеня (18:00) на вялікай сцэне – сатырычная гісторыя «ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» па п’есе класіка рускай літаратуры Мікалая Гогаля «Гульцы».

Картачная гульня стала надзвычай папулярнай у Расійскай імперыі XIX стагоддзя. З цягам часу яна ператварылася ў сапраўднае шаленства. П’еса Гогаля і з’явіліся рэакцыяй пісьменніка на такую распаўсюджанасць гэтай гульні. Рэжысёру і сцэнографу спектакля Андрэю Жыгуру гэтая гісторыя здалася вельмі сугучнай і нашаму часу, калі штодзень мы сутыкаемся з праявамі махлярства і падману.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
29 студзеня (12:00) запрашаем юных гледачоў і іх бацькоў на камерную сцэну, дзе адбудецца спектакль «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» па казцы Васіля Ткачова.
Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк (Аляксей Анісеня / Уладзіслаў Жураўлёў / Цімур Жусупаў) спачатку знайшоў Цяля (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў) сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка (Вольга Куляшова / Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна), заўсёды ласы на смачную ежу Дзік (Герман Дымарэцкі / Юрась Цвірка) і надзвычай чуллівая Козачка (Наталля Аладка / Валянціна Багданава / Ніна Обухава). Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!
Узроставае абмежаванне – 0+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
У той жа дзень, 29 студзеня, а 18-й гадзіне, на вялікай сцэне зможаце пабачыць драматычную камедыю «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе выдатнага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст РБ Георгій Лойка) ужо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка РБ Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай (Вікторыя Шамардзіна). Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.
31 студзеня (19:00) на камернай сцэне можна ўбачыць трагікамедыю амерыканскага драматурга Дональда Лі Коўбэрна «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН».

Уэлер Марцін (Пятро Ламан) і Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская) выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі – адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.
Чакаем вас у тэатры!


















Добавить комментарий