КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР ВІНШУЕ З ЮБІЛЕЕМ ВАДЗІЦЕЛЯ ВАЛЕРЫЯ БЛАГАНРАВАВА!
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа віншуе з юбілеем –
60-годдзем –
вадзіцеля Валерыя Аляксандравіча Благанравава!
Ад усяе душы жадаем моцнага здароўя, асабістага шчасця, жыццёвага аптымізму, ажыццяўлення ўсяго задуманага, толькі светлых дзён і выдатнага настрою!
Хай будуць у радасць гэтыя вершаваныя радкі!
Хай за плячыма – 60,
Ды грэх злавацца на зязюлю –
Ў запасе ў яе гадоў,
Бы слоў ласкавых у матулі.
Няхай кукуе аж да ста,
Зямнога шчасця напрарочыць.
Мы вам жадаем і далей
У жыццё з упэўненасцю крочыць.
Ды заставацца маладым,
Няўрымслівым і самавітым,
З юначай светлаю душой
І сэрцам для людзей адкрытым.


















Добавить комментарий