РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА. КАМЕДЫЯ «НЕСЦЕРКА»

Шаноўныя гледачы!
Прымайце ўдзел у розыгрышы запрашальных квіткоў
на камедыю «НЕСЦЕРКА»,
якая будзе паказаная ў Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, 18:00.
Розыгрыш праводзіцца ў афіцыйных суполках Коласаўскага тэатра ў сацыяльных сетках УКАНТАКЦЕ і INSTAGRAM. Уважліва чытайце ўмовы!
Камедыя «НЕСЦЕРКА» пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі, беларускага Хаджы Насрэдзіна, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Такі ўжо чалавек Несцерка! Сюжэт камедыі пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
...Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась (Арцём Блахін) кахае Насту (Ульяна Ацясава), дачку ганчара Мацея (Генадзь Гайдук). Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна (Раіса Грыбовіч) прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста - Шкаляра (Яўген Берансеў). І тут на дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка (Пятро Ламан). Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець: абхітрыць пана (Юрась Цвірка), перамагчы ў дыспуце Шкаляра, ашукаць Суддзю (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў), «адправіць» жаніха-прайдзісвета ў «замежныя краіны» і ўрэшце схіліць непахісную Мальвіну да шлюбу Насты з Юрасём.
У свой час праз гэты спектакль прайшлі ўсе артысты Коласаўскага тэатра. У 2021 годзе коласаўскаму «Несцерку» споўнілася 80 год.
Акрамя таго, квіткі на камедыю «НЕСЦЕРКА»
ў Міжнародны дзень тэатра можна набыць у касе тэатра (62-63-81)
і на сайце kvitki.by.


















Добавить комментарий