ДЗЯКУЙ ЗА ВАШУ ІГРУ, ЗА ВАШАЕ НАТХНЕННЕ, ЗА ВАШ ТАЛЕНТ!

 

У межах святкавання Дня роднай мовы 11 лютага ў Дзелавым і культурніцкім комплексе Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (Масква) адбыўся паказ спектакля «Ваўкалак» у пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

 

Гледачы з удзячнасцю прымалі шлях навяртання рэжысёра Ірыны Цішкевіч, сцэнографа Юліі Карымавай і харэографа Дзіяны Юрчанка, пастаўлены паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».

 

Па заканчэнні паказу на сцэну са словамі ўдзячнасці выйшаў дарадца-пасланнік Амбасады Беларусі ў Расіі Павел Лёгкі.

«Мы атрымалі сёння сапраўдную асалоду. Гэта вельмі цікавая, моцная пастаноўка. Яна такая эмацыйна-пранізлівая, створаная сыходзячы з самай глыбіні філасофіі беларускага народа. І з такім адметным яскравым адметным генетычным кодам нашых продкаў. – адзначыў Павел Лёгкі. – Асабліва дзякуй за вашу ігру, за вашае натхненне, ваш талент. Проста няма слоў! Усе, хто сабраўся ў гэтай залі, адчулі той сардэчны жаль, які сыходзіў з гэтай сцэны да нас. Вялікі вам дзякуй! А трэці раз дзякуй за нашую сакавітую, за нашую прыгожую матчыну беларускую мову».

 

Павел Лёгкі зычыў коласаўцам новых бліскучых творчых вяршынь,  і прыгожых эмацыйна моцных мастацкіх знаходак.

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X