«ЛЮБОЎНЫЯ ІНТРЫГІ» – ГАСТРОЛІ АРТЫСТАЎ ТЭАТРА І КІНО З г.МАСКВА (РАСІЯ)

5 лютага (субота), 18:00 на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласагастролі артыстаў тэатра і кіно з г.Масква (Расія). Для віцебскіх гледачоўкамедыя-жарт на 2-е дзеі «ЛЮБОЎНЫЯ ІНТРЫГІ» па п'есе французскага драматурга Эжэна Лабіша ў перакладзе і сцэнічнай рэдакцыі А.Пляшчэева.

Жанр гастрольнай камедыі таксама можна назваць вадэвілем.

Не нарадзіся прыгожай, а нарадзіся шчаслівай!.. У гэтым пераканалася ўдава Мухіна. Гуляка-архітэктар Лешчыкаў часта наведваецца да яе ў госці. І невыпадковаУ яго раман з яе суседкай, замужніцай, якая жыве паверхам вышэй. Мухіна загарэлася каханнем да архітэктара, а ёнчакае таемнага сігналу зверху, каб кінуцца ў любоўныя абдымкі сваёй пасііТак магло б працягвацца бясконца доўга, але ўмяшаўся выпадак. Лешчыкаву сватаюць багатую нявестуУсё было б добра, калі б не раганосец-муж. І закруцілася любоўная карусель!..

Недарэчныя сітуацыі, легкадумныя персанажы, смешныя дыялогі даставяць гледачу нямала вясёлых хвілін

Рэжысёр-пастаноўшчыкзаслужаны дзеяч культуры Расійскай Федэрацыі Міхал Мамедаў.

У спектаклі заняты: народная артыстка Расіі Людміла Коршунава, заслужаныя артысткі Расійскай Федэрацыі Марына Якаўлева і Наталля Хароніна, ганаровы дзеяч мастацтваў г.Масквы Дзмітрый Жураўлёў, артысты Сяргей Варчук, Павел Канёк, Міхал Старадубаў.

Спектакль ідзе на рускай мове.

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X