ПАДАРУНКАВЫЯ СЕРТЫФІКАТЫ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА

Дарагія сябры! Не ведаеце, што падарыць блізкім і родным людзям у якасці падарунка на бліжэйшае свята?! Набывайце падарункавыя сертыфікаты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа!
Для гэтага ёсць некалькі важкіх прычын.
Па-першае, гэта прыгожы падарунак. Сертыфікат прадаецца ў элегантным белым канверце з лагатыпам тэатра. Яго проста прыемна трымаць у руках!
Па-другое, гэта ўнікальны падарунак – яго ўладальнік сам зможа вызначыцца, які спектакль наведаць. Ці гэта будзе класічная камедыя, ці гісторыя-прыпавесць ці, напрыклад, музычна-паэтычны вечар.
Па-трэцяе, гэта ўніверсальны падарунак. Сертыфікату будуць радыя не толькі родныя ці сябры. Ваш калега і нават начальнік з задавальненнем наведае храм мастацтваў.
Па-чацвёртае, гэта сапраўды святочны падарунак. Бо ўсяго за 20 рублёў вы дорыце не проста нешта матэрыяльнае, што з часам усё роўна знікне. Вы дорыце свята! Часцінку мастацтва! Магчымасць напоўніць душу тэатральным святлом!
Набыць падарункавыя сертыфікаты можна толькі ў касе
Коласаўскага тэатра па адрасе:
горад Віцебск, вуліца Замкавая, 2.
Даведкі па тэлефонах:
(+375 212) 62-63-81 (білетная каса),
(+375 212) 62-63-84 (адміністратары).
З Палажэннем аб падарункавых сертыфікатах можна пазнаёміцца ТУТ.
Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!


















Добавить комментарий