ГАСТРОЛІ ТАМБОЎСКАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА

З 13 па 16 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа праходзяць гастролі Тамбоўскага драматычнага тэатра (Расія). Віцебчане і госці горада маюць магчымасць пабачыць на коласаўскага сцэне разнастайныя па жанры і настрою пастаноўкі.

Гледачоў чакаюць спектаклі зусім неверагодная падзея «Жаніцьба» М.Гогаля, сумная камедыя пра каханне «Дурыкі» А.Астроўскага і П.Нявежына, камедыя для дарослых без антракта «Свабодная пара» Дарыа Фо і Франка Раме, трагедыя ў стылі рок «ANTIGONA. NEXT EDITION» Жана Ануя, смешная і горкая гісторыя пра каханне «Лаўка» А.Гельмана, камедыя-вадэвіль з музыкай, танцамі і пантамімай «Ханума» А.Цагарэлі.

Пра даты і час спектакляў можна даведацца на старонцы «Афіша».

Больш падрабязная інфармацыя пра Тамбоўскі драматычны тэатр (Расія) размешчана на афіцыйным сайце тэатра (http://tambovdrama.ru/) і на старонцы сацыяльнай сеткі УКантакце (http://vk.com/club15340689).

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X