«ДА ТРЭЦІХ ПЕЎНЯЎ» - У ЭФІРЫ ТЭЛЕРАДЫЁКАНАЛА «ВІЦЕБСК»

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» працягвае  па суботах трансляцыю  спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

12 верасня, у 14-00 і 19-20, адбудзецца паказ камедыі «Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці Васіля Шукшына.

Прэм’ера адбылася 6 снежня 2014 года.

У адной бібліятэцы, у кніжцы казак, жыў Іван-дурань і бяды не ведаў. Але літаратурныя персанажы – Бедная Ліза, Анегін, Абломаў ды іншыя – сабралі сход і вырашылі: ганьба гэта, што Іван-дурань сярод іх гэтак спакойна знаходзіцца. І сказалі: ідзі і прынясі даведку пра тое, што разумны. А куды падзецца, калі сход вырашыў? Пайшоў герой…

І па дарозе, вядома, шмат каго сустрэў: Бабу Ягу і Змея Гарыныча, манахаў і чарцей, Мудраца і Царэўну Несмяяну… Здаецца, казачныя персанажы, але вельмі ж знаёмыя, як быццам у акно глядзіш… Нягеглыя, камічныя, часам нават абсурдныя…

Ці вытрывае здзекі добры Іван, надзелены адкрытай, чыстай душой? Створаная коласаўцамі вясёлая казка для дарослых напоўнена жартамі, песнямі, танцамі, яна і пасмешыць, і дасць падумаць наконт праўды жыцця.

Пераклад ПЯТРА ЛАМАНА. Інсцэніроўка і пастаноўка МІХАСЯ КРАСНАБАЕВА. Мастак-пастаноўшчык СВЯТЛАНА МАКАРАНКА. Музычнае афармленне АЛЯКСАНДРА КРЫШТАФОВІЧА. Балетмайстар ДЗІЯНА ЮРЧАНКА.

У запісу спектакля занятыя: Яўген Бераснеў (ІВАН), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (БАБА ЯГА), Ніна Обухава (БІБЛІЯТЭКАРКА, ДАЧКА БАБЫ ЯГІ, МІЛКА), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (ІЛЛЯ МУРАМЕЦ, 1-я ГАЛАВА ЗМЕЯ ГАРЫНЫЧА, СТРАЖНІК), Аляксандр Фралоў (АБЛОМАЎ, МЯДЗВЕДЗЬ, 2-я ГАЛАВА ЗМЕЯ ГАРЫНЫЧА, МАНАХ), Георгій Лойка (АКАКІЙ АКАКІЯВІЧ, 3-я ГАЛАВА ЗМЕЯ ГАРЫНЫЧА, МУДРЭЦ, МАНАХ), Цімур Жусупаў (АТАМАН), Тамара Краснабаева-Чарняк (БЕДНАЯ ЛІЗА, НЕСМЯЯНА), Раман Салаўёў (ЛЕНСКІ, ВЫТАНЧАНЫ ЧОРТ), Уладзіслаў Жураўлёў (АНЕГІН), Святлана Сухадолава (ГАННА КАРЭНІНА), Юлія Цвікі (ШУРАЧКА АЗАРАВА).

 

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X