Рыгор ШАЦЬКО
Артыст, вядучы майстар сцэны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
|
Кожная новая пастаноўка павінна быць з’явай у краіне, падзеяй у горадзе, глытком паветра, публічным абмеркаваннем. Інакш тэатр жыве сам у сабе. Тэатр павінны ставіць пытанні, быць у авангардзе культуры, быць трыбунай, з якой выказваюцца самыя перадавыя ідэі. Каб гэта магло быць, неабходна пастаянная падтрымка на дзяржаўным узроўні. Тады жывы тэатр. Я бачу, Выходзіш пасля апладысментаў – і цішыня. Цішыня – гэта святое, моцны, можа, і вечны стан душы чалавечай. Толькі не трэба, як казаў Віталь Баркоўскі, зганяць анёла з левага пляча. Калі анёл у цябе будзе там трымацца, тады ты жывёш правільна. І не трэба баяцца. Можна проста памаўчаць, паглядзець у вочы – |
БІЯГРАФІЯ Нарадзіўся 16 красавіка 1959 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З 1980 па 1984 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1984 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1997 па 2012 год працаваў дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра тэатра імя Якуба Коласа. Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра. |
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ – Камісар («Шагал... Шагал...» па п'есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі») |
|
УЗНАГАРОДЫ 1999 – ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь». 2001 – Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры». 2002 - спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «За ўклад у развіццё міжнародных культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь». 2017 – Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
|
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ - Гайдук («Несцерка» В.Вольскага) |
|
ПУБЛІКАЦЫІ 1. «Хотим, чтобы нас увидели и поняли…» Т.Катовіч. - «Заря», 12.05.1998. |
ГАЛЕРЭЯ |
||
|
|
|
|
|
|
![]() Крот («Прыгоды Дзюймовачкі») |
![]() 1-я галава Змея Гарыныча («Да трэціх пеўняў») |
Комментарии
Желаем Григорию больших
Желаем Григорию больших творческих удач и весомых ролей !
Добавить комментарий