ЗАБОЙНАЯ КАМЕДЫЯ «ЧТО ТВОРЯТ МУЖЧИНЫ». ГАСТРОЛІ РАСІЙСКІХ АРТЫСТАЎ ТЭАТРА І КІНО

 

19 і 21 красавіка, а 19-й гадзіне, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа вы сустрэнецеся з папулярнымі расійскімі артыстамі тэатра і кіно ў спектаклі «Что творят мужчины».

Дзіўны, загадкавы і чароўны свет тэатра. Хто хоць раз у жыцці не хацеў падгледзець за кулісы і не ўбачыць яго на свае вочы з іншага боку? Як нараджаюцца спектаклі? Як рэпетуюць акцёры? Пра што яны таемна мараць і чаго хочуць? На ўсе гэтыя пытанні вы знойдзеце адказы ў забойнай камедыі «Что творят мужчины».

Дзеянне п'есы разгортваецца ў рэвалюцыйным Петраградзе ў 1920 годзе непасрэдна на сцэне тэатра. Праз тыдзень – прэм'ера, але напісаная аўтарам п'еса ніяк не прымаецца новым рэдактарам, які нічога не разумее ў тэатры. Таму што ён былы марак і бачыць тэатр па-свойму. Ён перакананы, што ў п’есе бракуе агеньчыку і рэвалюцыйнага духу, і хоча зрабіць яе сур'ёзней, як таго патрабуе новая ўлада. Але вось парадокс, чым больш сваіх паправак уносіць рэдактар, тым больш смешнай робіцца п'еса! Час ідзе – дзень прэм'еры няўмольна набліжаецца, а дазволу на пастаноўку ўсё няма і няма!

На якія акцёрскія хітрасці пойдзе аўтар, каб праштурхнуць свой твор? Як выкруціцца са складанай сітуацыі і што прыдумаць для таго, каб яго п'есу ўрэшце ўбачыў глядач і прэм'ера адбылася? Свет тэатра бязмежны, і яго фантазіі таксама на здзіўленне гледача! Усё гэта Вы і ўбачыце ў спектаклі, у якім будзе і камедыя становішчаў, і абсурд, і эксцэнтрыка і нават цырк! А яшчэ – шмат цікавых сцэнічных знаходак. Пастаноўка поўная яркімі акцёрскімі ператварэннямі, часам персанажы забываюць пра рэальнасць і ператвараюцца ў герояў напісанай імі самімі п'есы, і ўжо не зразумееш, хто ёсць хто! І робяць гэта яны так іскрыста, з тонкім гумарам і іроніяй, што вам разам з імі будзе весела, сумна, смешна, і вы даведаецеся, чаго ж усё ж такі яны хочуць. Такой камедыі пралетарская сцэна яшчэ не бачыла!

Аўтар п’есы Аляксандр Туманскі. Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Круглоў.

У спектаклі занятыя папулярныя маскоўскія артысты тэатра і кіно: лаўрэат прэміі «Залатая маска» Сяргей Астахаў (вядомы па фільмах і тэлесерыялах «Клетка», «Ясенін», «Бедная Насця», «Снежны чалавек», «Ой. ма-мач-кі!», «Куды знікае каханне» і многія іншыя), Уладзімір Бегма (фільмы «Энігма», «Мент у законе-1», «Час Волкава-2», «Уцёкі» і іншыя), Алег Гербутаў.

Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі на спектакль можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X