ВІНШУЕМ НАМЕСНІКА ДЫРЭКТАРА КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА ТАМАРУ НІКАЛАЁНАК З ЮБІЛЕЙНЫМ ДНЁМ НАРОДЗІНАЎ!

Коласаўскі тэатр віншуе з юбілейным днём народзінаў намесніка дырэктара
Тамару Анатольеўну Нікалаёнак!

Больш за 40 год Тамара Нікалаёнак аддала служэнню Коласаўскаму тэатру. Яе вылучаюць справядлівасць і тактоўнасць, чалавечнасць, праўдзівасць і прынцыповасць. Гэта адданы тэатру чалавек, з тых дасведчаных, загартаваных спецыялістаў, якія змаглі дайсці да ўсіх загадак прафесіі ўласным розумам і досведам.

У Ваш святочны дзень, Тамара Анатольеўна, ад усяго тэатра жадаем Вам здароўя, шчасця, верных сяброў, добразычлівых калег, сонечных, светлых дзён, жыццёвага аптымізму і духоўнай моцы!

Хай Вам будуць на радасць гэтыя вершаваныя радкі!

Каб ваша душа чысцюткая
Ніколі не ведала смутку,
Ні здрадаў, ні крыўды балючай,
Была для людзей гаючай,
Звінела каб радасцю звонкай,
Ды шчасце каб ткала вясёлкай
Ваш дом няхай грэюць промнікі
Заўжды толькі яснага сонейка,
Сям'і вашай згоды ды ласкі,
Гасцям у ваш дом: «Калі ласка!»

Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X