ВІНШУЕМ КАНТРАЛЁРА КВІТКОЎ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА ГАЛІНУ ЕСІПАВУ З ЮБІЛЕЙНЫМ ДНЁМ НАРОДЗІНАЎ!
Коласаўскі тэатр віншуе з юбілейным днём народзінаў
кантралёра квіткоў Галіну Уладзіміраўну Есіпаву!
Мы шчыра жадаем, Галіна Уладзіміраўна каб у Вас заўсёды было моцнае здароўе, досыць усмешак, сонечных дзён, падтрымкі родных, верных сяброў і калег, матэрыяльнага дабрабыту, пазітыўных пачуццяў і эмоцый, выдатнага настрою!
Хай у дзень юбілею радасць прынясуць гэтыя вершаваныя радкі!
Мы шчыра жадаем у дзень юбілею:
Хай радасць і шчасце сэрца сагрэюць,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату
І стол на прысмакі будзе багаты.
Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў,
Дабра і спакою, і доўгага веку,
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога.
Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.
Добавить комментарий