«САМАЯ ЖАДАНАЯ» НАТАЛЛЯ АЛАДКА

2 красавіка ў вялікай глядзельнай зале Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа сабраліся шматлікія прыхільнікі таленту артысткі, вядучага майстра сцэны Наталлі Аладкі, якая напярэдадні адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. У яе гонар адбыўся святочны паказ спектакля «Самая жаданая» па п’есе Сяргея Гіргеля. У свой вечар Наталля Аладка іграла галоўную ролю Раксаны асабліва аддана, на творчым уздыме, бо адчувала сяброўскую падтрымку гледачоў.

Пасля спектакля адбыліся шматлікія віншаванні. На сцэну выходзілі з цёплымі словамі дырэктар тэатра Аляксандр Старых, мастацкі кіраўнік Міхась Краснабаеў. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Таццяна Ліхачова зачытала віншавальны адрас, падпісаны кіраўніком тэатральнай грамадскай арганізацыі, вядомым драматургам Аляксеем Дударавым і перадала яго асабістыя прывітанні ў адрас юбіляркі. Наталлю Аладку таксама віншавалі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова, вядучыя майстры коласаўскай сцэны Раіса Грыбовіч і Зінаіда Гурбо. На сцэне ад імя ўдзячных гледачоў выступіў адзін з гарачых прыхільнікаў творчасці Наталлі Аладкі, вядомы віцебскі мастак Уладзімір Вальноў.

Гледачы таксама маглі пазнаёміцца з макетам дэкарацый спектакля «Самая жаданая», эскізамі касцюмаў, аўтарам якіх з’яўляецца віцебская мастачка, мастак-дызайнер тэатра Наталля Лавіцкая-Ярмолава. Яна выставіла таксама і сваю карціну «Кватэра ў цэнтры горада», якая натхніла на мастацкае афармленне спектакля.

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X