ПРЭМ'ЕРА ПА П'ЕСЕ ФРАНСУАЗЫ САГАН АДБЫЛАСЯ!

Прэм’ера па п’есе знакамітай французскай пісьменніцы Франсуазы Саган адбылася! Поўная зала, апладысменты і кветкі!

Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва... Ці магчыма такое ўвогуле? На гэтае пытанне можна атрымаць адказ, калі наведаць новую меладраму Коласаўскага тэатра. І гледачы (у тым ліку пераможцы традыцыйнага прэм’ернага розыгрышу запрашальных квіткоў) змаглі высветліць, чым скончыцца гісторыя блізкіх адносін стомленай ад жыцця Шарлоты, якая ўзбагачаецца за кошт багатых спонсараў, і Леапольда, які кардынальна адрозніваецца ад разбэшчаных прадстаўнікоў багемы, што вядуць спажывецкі лад жыцця. Але, як кажуць, супрацьлегласці імкнуцца адно да аднаго. Ці здольнае цёплае пачуццё супрацьстаяць звычкам большасці - будзе зразумела напрыканцы новай коласаўскай пастаноўкі.

Наступныя паказы меладрамы «Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» адбудуцца
21 мая, 19:00, і  14 чэрвеня, 19:00.

Квіткі можна набыць
у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце КВІТКІ.БАЙ:
на 21 мая - тут,
на 14 чэрвеня - тут.

Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!

Фота - з прэм’ернага паказу спектакля.

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X