ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПАКАЗ МІНУЛЫХ СПЕКТАКЛЯЎ У СУПОЛЦЫ «КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР» УКАНТАКЦЕ

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа працягвае паказ мінулых рэпертуарных спектакляў у суполцы «КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР» у сацыяльнай сетцы УКантакце.
З 6 па 10 мая будуць дэманстравацца наступныя пастаноўкі:
6 мая (8:00-23:00) - «Дзядзя Ваня» А.Чэхава.
7 мая (8:00-23:00) - «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» па п'есе Р.Куні «№13».
8 мая (8:00-23:00) - «Маленькі свет» А.Паповай.
9 мая (8:00-23:00) - «Не пакідай мяне...» А.Дударава.
10 мая (8:00-23:00) - «Макбет» У.Шэкспіра. Начны пленэрны паказ у Здраўнёва.
Далучайцеся да суполкі «КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР»
і праглядайце спектаклі нашага тэатра!
Чакаем вашых рэпостаў і каментароў!
Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!
Добавить комментарий