КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР – ЛАЎРЭАТ ФЕСТЫВАЛЮ Ў МІКАЛАЕВЕ

13 кастрычніка ва ўкраінскім горадзе Мікалаеве завяршыўся XI адкрыты тэатральны фестываль «Homo Ludens» («Чалавек, што іграе»). Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа на камернай сцэне Мікалаеўскага акадэмічнага мастацкага рускага драматычнага тэатра паказаў спектакль «Матылёк… Матылёк…» па п’есе Альда Нікалаі.
Тэатральныя крытыкі на абмеркаванні па вартасці ацанілі работу выканаўцаў – заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Скварцовай (Эдда), вядучага майстра сцэны Ірыны Цішкевіч (Фока) і маладога акцёра Дзмітрыя Каваленкі (Эліа). Згодна з рашэннем экспертнага савета Коласаўскі тэатр узнагароджаны Дыпломам лаўрэата фестывалю, а таксама адзначаны спецыяльным дыпломам «За культурную дыпламатыю ў рамках XI адкрытага тэатральнага фестывалю «Homo Ludens» («Чалавек, што іграе»)».
Віншуем коласаўцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!
Добавить комментарий