«КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА» НА «ARTОКРАИНЕ»

11 лістапада Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прыняў удзел у VII Міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых форм «ArtОкраина» ў расійскім Санкт-Пецярбургу.
Кухонны трылер «Каралева прыгажосці з Лінэна» М.Мак-Донаха ў пастаноўцы Ірыны Цішкевіч паспяхова быў паказаны на сцэне тэатра «За Чёрной речкой». Мастак-пастаноўшчык Юлія Карымава. Пластыка Дзіяны Юрчанка. У спектаклі занятыя заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Мэг Фолан), Анжаліка Баркоўская (Морын Фолан), Генадзь Гайдук (Пата Дулі), Яўген Бераснеў (Рэй Дулі).
Кіраўнік тэатральнай дэлегацыі - дырэктар Аляксандр Старых.
Пасля спектакля адбылося абмеркаванне. Вось як выказалася пра пастаноўку тэатральны крытык з Санкт-Пецярбурга Дар’я Шуман:
«Пра тое, як я люблю глядзець МакДонаха))) З мясцовымі нашымі спектаклямі ўсё ў парадку ў мяне, я лічу. У БДТ і Тэатра «За Чорнай рэчкай» з імі таксама выдатна – з ліку, можна сказаць, збілася. Летась глядзела на румынскім «Чалавека-падушку» (хлапчукі выдатныя былі), а потым невядом нашто на сапсавала сабе настрой пермякамі – большага змроку і безвыходнасці сам МакДонах бы не ўявіў. Сёлета зверху, нарэшце, пастукалі і скінулі падарунак. Нацыянальны драматычны тэатр Віцебска (пардон, ён яшчэ і акадэмічны) прывёз «Каралеву прыгажосці з Лінэна». Гэта вельмі добра, хоць і на беларускім (філалагічнае вуха адмовілася ад слухавак праз дзесяць хвілін). Першая бачаная мной пастаноўка, дзе трэш і роспачнае нахабства драматургіі раптам апынуліся недзе вельмі далёка, а боль, якую МакДонах вечна хавае, выйшла на першы план. Гэта не звар'яцелыя арэлі, дзе смешнае страшна, а страшнае смешна. Гэта бязмежная чысціня пачуцця – тое, чаго ад аўтара зусім не чакаеш, ён якраз майстар нівеляваць усё да узроўня крывёй збітага стала, а вось глядзі ж ты. У Ірыны Цішкевіч спектакль выбудаваны так, што быццам бы і Макдонах з яго трагіфарсавымі ноткамі, ды вось не смешна. Такім чынам пакраналі тое самае патаемнае, што глыбока закапана.
Сюжэтна простая гісторыя быццам бы разгортваецца ў камунальнай кватэры, дзе суседзі стукаюць у дзверы ў самы непадыходны момант, дзе ўсе адно пра аднаго ўсё ведаюць, а звыклы побыт заядае па самае «не хачу». І пры гэтым жыццё ў асобна ўзятым пакоі поўнае таямніц і нечаканасцяў, пакут і нязбытных жаданняў. Што, здавалася б, можна высмактаць з класічных адносін кахання-нянавісці састарэлай маткі і далёка не маладой дачкі? У «Каралеве прыгажосці» выцягваюць галоўнае – трагедыю ў практычна грэчаскім яе разуменні, калі з розуму сходзіць нават глядач. Загубленае жыццё, водгаласы рока, невынішчальны гумар як сродак выжывання і страхоцце з вялікай літары «С».
Яшчэ будзе багаж мінулага жыцця ў выглядзе велізарнага чамадана, ён жа – катастрафічная метафара памяці, з якога «дастаюць» усё былое. У тым ліку маці. Але кайф неймаверны, вядома. І тут я не ведаю, каму сказаць дзякуй: ці то МакДонаху, ці то Анжаліцы Баркоўскай, якая сыграла Морын, тую самую дачку. Узрушальная акторка. З размахам і проста-ткі простай падскурнай трансфузіяй. Уласна, чалавек, які зрабіў увесь спектакль. Я сядзела нават за метр, а ў трыццаці сантыметрах ад сцэны, і сціскала зубы, каб не падаць руку. Не выцягнуць яе са змроку і роспачы. Не выгукнуць ужо штонебудзь. Баркоўская вельмі магутна і дакладна існуе на вельмі абмежаванай прасторы сцэны, і гэта рэальны плюс – гледача як такога не існуе, ён ужо даўно нямы сведка. Цесната фэстывальнай прасторы, пэўна што, усё-такі прыдушвала, але я адразу ж уявіла, як гэта адбываецца на роднай пляцоўцы, і нешта ў Віцебск захацелася… Па-сапраўднаму добрых акторак у гэтым свеце мала, і вось Анжаліка Баркоўская – адна з іх.
На нейкую секунду я падумала, што МакДонаха ўсё ж такі прыжучылі. А потым зразумела, што не. Што вось гэты погляд-абдымкі беларускага тэатра – гэта таксама самы што ні на ёсць аўтар. З яго «забытым богам кутом», «дзіркай», якія забіваюць адзін аднаго людзьмі і ўсё-такі нязломнай надзеяй. Фінал «Каралевы прыгажосці» дыхае і пульсуе: пасля пякельнай развязкі на сцэне ўзнікае праекцыя шчаслівых герояў, якія так выяўна і трапятліва кахаюць адзін аднаго, што і думаць не хочацца пра тое, што было. І вось гэта натыўнае, нязмененае, чыста ірландскае з ангельскім акцэнтам, што гучыць на паклонах, запаўняе ўсё сэрца без рэшткі.
Ну і калі яшчэ такога Макдонаха ўбачыш?!»
Нагадаем, што ў 2016 годзе пастаноўка Коласаўскага тэатра «Гэта ўсё яна» А.Іванова была названа «Лепшым спектаклем» фестываля «ArtОкраина». Чакаем вынікаў гэтага года!
Фота Аляксея Исаева.
Добавить комментарий