ГЕРОІ КАРАТКЕВІЧА – НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ. ГРАМАДСКІ ПРАГЛЯД

28 снежня 2014 года, а 19-й гадзіне, адбудзецца грамадскі прагляд новага спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха». Старонкі бессмяротнай дэтэктыўна-прыгодніцкай аповесці Уладзіміра Караткевіча – знакавай постаці як для ўсёй беларускай культуры, так і для нашага тэатра – ажывуць на коласаўскай сцэне.

...Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, збіўшыся са шляху падчас буры, трапляе ў радавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца свайго роду. Яна распавядае Беларэцкаму, што яе род  пракляты праз здраду, здзейсненую яе продкам Раманам Старым, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне роду, яна чакае хуткай смерці, з якой спыніцца і род Яноўскіх. Яна распавядае пра зданяў, з'яўленне якіх прадвесціць яе гібель. Беларэцкі застаецца ў замку, каб абараніць Надзею і разблытаць клубок падзей.

Рэжысёр-пастаноўшчык Юрый Лізянгевіч вызначыў жанр спектакля як «Містыфікацыя».

Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранкі. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанкі. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.

У галоўных ролях занятыя: Дзмітрый Каваленка (Андрэй Беларэцкі), Юлія Крашэўская (Надзея Яноўская), Віктар Дашкевіч (шляхціц Дубатоўк), Цімур Жусупаў (Берман-Гацэвіч), Уладзіслаў Жураўлёў (Свеціловіч), Тамара Кабяк (пані Кульша), Аляксандр Фралоў (селянін Рыгор).

ЧАКАЕМ ВАС У ТЭАТРЫ!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X