Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
Артыст, вядучы майстар сцэны
Калі я толькі пачаў працаваць, наш акцёр Валянцін Салаўёў (зараз ён ужо заслужаны артыст, працуе
ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску) сказаў: «Запомні, якім ты прыйшоў у тэатр. Будзе мінаць час, ты будзеш змяняцца, але заўсёды імкніся памятаць тое адчуванне. Тую глыбокую павагу да тэатра».
Хочацца сыграць людзей, выкінутых са звыклых нам паняткаў нормы. Не вар’ятаў, а дзівакоў,
якія разумеюць у жыцці больш за іншых. А таксама цікава было б паспрабаваць сябе ў чорнай камедыі.
Тэатр як мастацтва будзе жывы ў любым выпадку. Напэўна, чым горш становішча вакол, тым лепшы тэатр,
бо ён мусіць быць актуальным. Ён не дае адказу на пытанні, але сам запытваецца, абвастрае сітуацыю, звяртае ўвагу. У гэтым каштоўнасць тэатра.
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Дыназаўрык («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)
- Андрэй («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
– Воўк («Як Воўк мамай быў» В.Ткачова)
– Цяля («Як Воўк мамай быў» В.Ткачова)
– Воўк («Тр’ям! Вітаю!» С.Казлова)
– Пасыльны («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)
– Вася («Сіўка-Бурка» Я.Тарасава)
- Павучок («Казявачка» Т.Уфімцавай)
– мужчына Сюзон («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
- Афіцэр («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Раскас»)
- Слаўка («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Бяспальцы»)
- Механік («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Боцікі»)
- Васіль Сямёнаў («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Сцёпкава каханне»)
- Жан («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Ш.Пэро)
- Агнявы Леў («Агнявы Леў» А.Кружнова)
- Стражнік («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы»)
- Мэр («Метро» А.Савухі)
- Рыкарда («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
- Альбін («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)
- Міністр аховы («Папялушка» Т.Габэ паводле Ш.Пэро)
- Ральф («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б.Співак)
- Фэд («Пёс Белага вострава» А.Дударава)
- Другі шляхцюк («Несцерка» В.Вольскага)
- Міхал («Чароўны хлопчык» А.Замкоўскага)
- Райманд Стрэтан («Гісторыя кахання» па аднайменнай аповесці Э.Сігала)
- дзядзька Зюся («Шагал... Шагал...» па п’есе «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
- Суцяшальны («Вытанчаны падман» паводле п'есы М.Гогаля «Гульцы»)
- Май («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)
Прымае ўдзел у музычна-паэтычным вечары «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз...».
БІЯГРАФІЯ
Нарадзіўся 7 сакавіка 1989 года ў горадзе Віцебску.
З 2007 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 2007 па 2012 год навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
УЗНАГАРОДЫ
2013 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь
2018 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Жаўнер («Я буду Зоркай!» паводле п’есы С.Кавалёва «Шлях да Бэтлеему»)
– Першы («Візіт дамы» па п’есе Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
– Андрэй («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– Ванюха («Дзівосы ў навагоднім лесе» Д.Галубецкага)
– Андрэй Свеціловіч («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
– Дэтэктыў («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» паводле п’есы Р.Куні «№13»)
– Рос («Макбет» У.Шэкспіра)
– Абрам («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
– Пісар, Ганец («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– Алень («Песні ваўка» В.Паніна)
– Анегін («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
- Сільвестр («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
- Мікіта («Жарты» («Мікітаў лапаць» М.Чарота)
– Аляксандр («Апошнія» М.Горкага)
- клоўн Бук («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)
- Антон («Экстрасэнсы» па п’есе Р.Горына «Феномены»)
– Іван («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
– Студэнт («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- Братой («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)
– Жабяня («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
ГАЛЕРЭЯ
Аляксандр («Апошнія»)
Братой («Бальніца на краі свету»)
Слаўка («Яшчэ раз пра каханне» («Бяспальцы»)
Механік («Яшчэ раз пра каханне» («Боцікі»)
Анегін («Да трэціх пеўняў»)
Сільвестр («Хітрыкі Скапэна»)
Жабяня («Прыгоды Дзюймовачкі»)
клоўн Бук («Пэппі»)
Добавить комментарий