Герман ДЫМАРЭЦКІ

Артыст

У тэатр трэба прыходзіць з усмешкай.

У тэатры адбываюцца карціны з жыцця, і толькі тут
іх можна паставіць на паўзу або вярнуць назад.
Толькі тэатр можа акунуць гледача ў гісторыю чалавека, які прайшоў цікавы жыццёвы шлях.

Тэатр - гэта невялікі гарадок, чыё сэрца б'ецца ў такт пэўнай эпохі чалавецтва.

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 28 сакавіка 1995 года ў горадзе Магадан (Расія).

З 2013 па 2016 год навучаўся ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.
Падчас навучання ў каледжы прымаў удзел у спектаклі тэатра імя Якуба Коласа
«Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра.

З 2018 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

- Ратавальнік («Агнявы Леў» А.Кружнова)
- Дзік («Як Воўк мамай быў» В.Ткачова)

- Феро («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)
- Педра («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- Дунай («Гісторыя двух сабак» Я.Конева)
- Палісмэн («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена)
- Філіп («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
- Студэнт («Леаніды не вернуцца на Зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
- Павучок («Казявачка» Т.Уфімцавай)
- Капітан сапёраў («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы»)
- Шома («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)
- Ямаец («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка)
- Пол, Філіп («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б.Співак)
- Шэры кардынал («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра)
- Вогнік («Чароўны хлопчык» А.Замкоўскага)
-Качар (
«Шэрая Шыйка» В.Ткачова па аднайменнаму апавяданню Д.Маміна-Сібірака)
- Глоў Аляксандр Міхайлавіч (
«Вытанчаны падман» па п'есе М.Гогаля «Гульцы»)
-Чэрвень (
«Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)

   

МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Карла («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
- Гараджанін («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)

ГАЛЕРЭЯ


Капітан сапёраў
(«Дом на мяжы»)

 
Феро
(«Бальніца на краі свету»)

Дзік
(«Як Воўк мамай быў»)
 
Гараджанін
(«Пэппі»)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X