ТР'ЯМ! ВІТАЮ!
0+
Сяргей Казлоў.
Казачка для самых маленькіх на 1-у дзею.
Камерная сцэна.
Прэм'ера - снежань 2013 года.
Калі вы маеце багатую фантазію, неадольнае жаданне да прыгодаў і веру ў лепшае, то вы абавязкова пасябруеце з нашымі «героямі-прыдумшчыкамі». Сціплы, даверлівы і дужа цікаўны Вожык, шчыры, крышачку ўпарты, але надзвычай добразычлівы Мядзведзік, гарэзлівы, спрытны і вясёлы Зайка запросяць вас у сапраўднае падарожжа ў таямнічую краіну «Цілімілімляндыю». У той краіне ўсе гавораць «па-цілімілімляндску», называюцца «мляндамі», ходзяць дагары нагамі і вітаюць адзін аднаго словам «Тр’ям!». І галоўнае – там няма ваўкоў. Гэтак задумаў Мядзведзік. У яго краіне Ваўкоў не будзе ніколі. Але ж… Адна справа – фантазія, а другая – рэальнасць. І як не стараліся сябры, адзін галодны, але такі інтэлігентны Воўк вырашыў давесці ўсім сваё існаванне. І распачаў паляванне на нашых мілых звяркоў.
Якім чынам сябры здолеюць пазмагацца за сваю бяспеку? Ці застанецца галодным шэры Воўк? Пабачым у спектаклі! Вясёлая музыка, адданыя і ветлівыя артысты, пальчыкавыя лялькі, феерверкі – удала ствараюць настрой і захапляюць увагу малых гледачоў.
Пераклад Вікторыі ДАШКЕВІЧ.
Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына ЦІШКЕВІЧ.
Музычнае афармленне Алены ЯЎНЕВІЧ.
Касцюмы і сцэнаграфія Аляксандра СЛЕПАВА.
Пластыка Яўгена ЛУК'ЯНАВА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
МЯДЗВЕДЗІК - Дзмітрый КАВАЛЕНКА
ВОЖЫК – Паліна КРАШЭЎСКАЯ
ЗАЯЦ - Яўген БЕРАСНЕЎ
ВОЎК - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ / Дзмітрый КАВАЛЕНКА
Працягласць спектакля – 35 хвілін без антракту.
Фота спектакля – У ГАЛЕРЭІ.
Фестывалі
- Фестываль тэатра, творчасці і чытання «Казачны джэм» (Мінск, 2017)
Добавить комментарий