СЫМОН-МУЗЫКА
12+
Паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа.
Мелодыя парванай струны.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 21 лістапада 2018 года.
Паэма народнага пісьменніка, нашага генія Якуба Коласа «Сымон-музыка» – неўміручы твор беларускай літаратуры, лірычны эпас, прасякнуты музыкай нашай мовы і напоўнены невычарпальнай духоўнай каштоўнасцю. Пры ўважлівым прачытанні ў кожным вобразе адкрываюцца прыхаваныя сэнсы, у кожным раздзеле – актуальныя тэмы. Твор звернуты да беларуса асабіста і да ўсёй нашай нацыі. На коласаўскай сцэне паэма набывае сучаснае тэатральнае ўвасабленне.
Каб займець годнае месца ў жыцці чалавек, а тым больш творца – «чалавек без скуры», мусіць прайсці праз мноства выпрабаванняў. Звычайны беларускі юнак, чытаючы ўслых новыя і новыя вершы паэмы, прымярае на сябе і вобраз, і лёс Сымона-музыкі, які атрымаў ад Бога талент і надзвычайнае разуменне свету. Сымона, які ідзе па свеце са скрыпкай у руках, чакаюць выгнанне з роднага дома і галеча, невыносная праца і знявага сваёй творчасці, абраза годнасці і згуба каханай... Куды прывядзе яго гэты выпрабавальны шлях? Ці будзе хоць недзе ў гэтым свеце месца Сымону-чалавеку, Сымону-беларусу, Сымону-музыку?..
Прэм’ера спектакля прысвячаецца 100-годдзю напісання першай рэдакцыі паэмы «Сымон-музыка».
Інсцэніроўка і пастаноўка Міхася КРАСНАБАЕВА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
Кампазітар Арцём КРАСНАБАЕЎ.
Балетмайстар Дзіяна ЮРЧАНКА.
Відэаінсталяцыі Алега ЧАРНЯКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
СТАРЫ, КУРЫЛА, ЖАБРАК, ДЗЕД ДАНІЛА - Тадэвуш КОКШТЫС, народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
СЫМОН - Дзмітрый КАВАЛЕНКА
ГАННА - Паліна КРАШЭЎСКАЯ
БАЦЬКА СЫМОНА - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
МАЦІ СЫМОНА - Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
БАЦЬКА ГАННЫ - Юрась ЦВІРКА
МАЦІ ГАННЫ - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
ШЛЁМА - Генадзь ГАЙДУК
ХАВА - Раіса ГРЫБОВІЧ
КНЯЗЬ - Яўген БЕРАСНЕЎ
МОЛАДЗЬ, СЯЛЯНЕ, ЛЮДЗІ Ў КАРЧМЕ, ПАНЫ, ПАНЕНКІ - Наталля АЛАДКА, Ульяна АЦЯСАВА, Арцём БЛАХІН, Герман ДЫМАРЭЦКІ, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ, Цімур ЖУСУПАЎ, Святлана СУХАДОЛАВА, Алёна ЧЫСТАБАЕВА, Вікторыя ШАМАРДЗІНА
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Фестывалі
- XXIV Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» (Брэст, 2019)
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі (Бабруйск, 2019). Народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Тадэвуш Кокштыс узнагароджаны дыпломам «За таленавітае жыццё ў мастацтве і выкананне роляў Старога - Курылы - Жабрака - Дзеда Данілы ў спектаклі «Сымон-музыка»
Публікацыі
1. «Мелодия разорванной струны» Т.Пастернак (о премьере спектакля «Сымон-музыка»). - «Витебские вести», 24.11.2018
2. «Пра «тонкую скуру» творцы» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 01.12.2018

Комментарии
Водгук на спектакль «Сымон
Водгук на спектакль «Сымон-музыка»
Были с подругой 16.01.19. на спектакле «Сымон-музыка», поставленном по поэме Якуба Коласа. Давно не было такой душевной энергетики, которой не хватает сейчас в других спектаклях, атмосферы совмещения современности и классики.
Спасибо режиссёру за такую задумку. Хотелось бы побольше видеть в спектаклях красоту, доброту, осмысление, чтобы наших классиков никто не забывал.
Отличная игра актёров. На такие спектакли хочется приходить не один раз!
Большое спасибо!
Орехова Т.Ю.
16.01.2019.
Водгук на спектакль «Сымон-музыка»
16.01.19.я была на спектакле «Сымон-музыка», спектакль очень понравился, прекрасно передана мелодия речи Я.Коласа, стихи льются так легко, что их не замечаешь, мелодичность стихов Коласа органично продолжена очаровательной музыкой. Весь спектакль был как песня - всё было прекрасно и гармонично - постановка, игра актёров, оформление и т.д. Огромное спасибо нашему родному театру за чудесный спектакль.
Представительница ветеранского клуба «Сяброўства».
30.01.19.
Добавить комментарий