СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА

 

0+

Яўген Шварц.
Паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена.

Музычная казка.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 19 і 20 снежня 2015 года.

Гісторыю пра Снежную Каралеву стварыў знакаміты дацкі пісьменнік Ханс Крысціян Андэрсен. «Снежная Каралева» – адна з самых любых і самых вядомых казак у свеце. Дзіўная, чароўная, – яна не пакідае абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. Дзеці з задавальненнем сочаць за прыгодамі Кая і Герды, пазнаюць, што такое каханне і сяброўства, вернасць і самаахвярнасць, якія здольныя пераадолець любыя перашкоды і перамагчы розныя выпрабаванні. Дарослыя заўважаюць, што фантастычны свет у «Снежнай Каралеве» арганічна спалучаецца з рэальнасцю. Казка ставіцца многімі тэатральнымі рэжысёрамі, і нядзіўна: яна выдатна падыходзіць для стварэння захапляльнага дзіцячага спектакля.

Аднойчы, у марозны зімовы вечар, Снежная Каралева ператварае чулае добрае сэрца Кая ў кавалак лёду і забірае хлопчыка ў ледзяны палац. Герда, верная сяброўка Кая, адважна выпраўляецца на пошукі названага брата. Ёй давядзецца прайсці мноства выпрабаванняў. Што дапаможа Гердзе вызваліць хлопчыка з ледзянога царства? Вядома, гарачая любоў, надзея, вера ў тое, што любое зло можна перамагчы.

Пераклад Леаніда ДРАНЬКО-МАЙСЮКА.
Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Арцёма КРАСНАБАЕВА.
Тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ГЕРДА -

КАЙ - Дзмітрый КАВАЛЕНКА

БАБУЛЯ - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

САВЕТНІК Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА -

КРУМКАЧ -

ВАРОНА -

ПРЫНЦ КЛАУС -

ПРЫНЦЭСА ЭЛЬЗА Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК / Святлана СУХАДОЛАВА

КАРОЛЬ Юрась ЦВІРКА

АТАМАНША Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Вольга КУЛЯШОВА

МАЛЕНЬКАЯ РАЗБОЙНІЦА -

ПАЎНОЧНЫ АЛЕНЬ Арцём БЛАХІН

СЛУЖКІ СНЕЖНАЙ КАРАЛЕВЫ / ПРЫДВОРНЫЯ / РАЗБОЙНІКІ - Яўген БЕРАСНЕЎ, Арцём БЛАХІНСвятлана ЖУКОЎСКАЯ, Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ, Дзмітрый КАВАЛЕНКА, Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК, Таццяна ЛІХАЧОВА заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Працягласць спектакля – 2 гадзіны без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Публікацыі:

1. «Снежная каралева», таямнічая і вясёлая» А.Замкоўскага. – «Віцьбічы». - 19.01.2016.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X