КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА
16+
Марцін Мак-Донах.
Кухонны трылер на 1-у дзею.
Камерная сцэна.
Прэм’ера - 11 чэрвеня 2015 года.
Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін Мак-Донах. У «Каралеве прыгажосці з Лінэна*» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі – ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў – жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці – пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.
*Мястэчка Лінэн – дробнае мястэчка. Пара вузкіх аўтамабільных дарог, гасцініца, некалькі крам, пабаў і царква. Лінэн – адно з найпрыгожых месцаў Ірландыі – робіцца змрочнай клаакай, цэнтрам стасункаў маткі і дачкі, эмігранта і Радзімы, тут пульсуюць каханне і яе поўная нябытнасць… «У рай бы на імгненне, пакуль чорт цябе не забраў!»
Спектакль па п’есе «Каралева прыгажосці з Лінэна» ўпершыню быў пастаўлены 1 лютага 1996 года тэатрам «Druid Theatre Company»/«Royal Court Theatre» на сцэне «Town Hall Theatre», у ірландскім горадзе Гэлаўэй. 5 саакавіка прэм’ера пастаноўкі адбылася ў Лондане, у тэатры «Royal Court Theatre Upstairs».
Праз два гады, 11 лютага, «Каралева прыгажосці з Лінэна» была пастаўлена ў Нью-Ёрку, на сцэне тэатра «Atlantic Theater Company». А 14 красавіка спекаткль паказаны на Брадвеі пры ўдзеле знакамітых артыстаў Рэндала Л.Рэгхіта, Чэйза Мішкіна, Стывена М.Леві і Леанарда Салаўэя ў супрацоўніцтве з Джуліянам Шлосбергам і Нормай Лангворфі.
Пастаноўка, музычнае афармленне Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія, касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад на беларускую мову Міраславы ШАВЫРКІНАЙ.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
МЭГ ФОЛАН - Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
МОРЫН ФОЛАН - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
ПАТА ДУЛІ - Генадзь ГАЙДУК
РЭЙ ДУЛІ - Яўген БЕРАСНЕЎ
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Фестывалі:
- VII Міжнародны фестываль камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «ArtОкраина» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2017)
Публікацыі:
1. «Каралевы патэльняў і рондаляў» Л.Мінкевіч. - «Народная газета». - 12.06.2015.
2. «Кухонны трылер. Каралева, якая страсянула людзей» Ю.Іваноўскага. - «Культура». - 27.06.2015. (Чытаць)
3. «Каралева...» на скрыжаванні трох «дуэляў» Н.Бунцэвіч. - «Культура». - 28.01.2017.

Комментарии
Великолепный спектакль!!!!
Великолепный спектакль!!!! Ходила на него с мамой и сестрой.Все втроем остались в таком восторге,что еще несколько дней ходили под впечатлением!!! Актеры - мастера своего дела,настолько слились с ролями, что я забыла что мы в театре, я жила вместе с ними. Браво!.Всем советую. Не пожалеете, это точно.
Татьяна Лихачева - Великая
Татьяна Лихачева - Великая артистка!!!
Добавить комментарий