«ЗВЫЧАЙНЫ ЦУД» «ПЕЦЯРБУРГСКАЙ АПЕРЭТЫ»

17 снежня, у 19:00, на сцэне тэатра імя Якуба Коласа вас чакае сустрэча з аперэтай-казкай «Звычайны цуд» – спектаклем музычнага тэатра «Пецярбургская аперэта» (Санкт-Пецярбург) па аднайменнай п'есе Яўгена Шварца.

Якая дзіўная назва, ці не так? Калі цуд – значыць незвычайны! А калі звычайны – такім чынам, не цуд.

Разгадка ў тым, што ў спектаклі гаворка пойдзе пра каханне. Юнак і дзяўчына ўлюбляюцца  адно ў аднаго – што звычайна. Сварацца, што таксама не рэдкасць. Ледзь не паміраюць ад кахання. І нарэшце, сіла іх пачуцця даходзіць да такой вышыні, што пачынае ствараць сапраўдныя цуды – што дзіўна і звычайна.

Адзін Чараўнік ажаніўся, пасталеў, заняўся гаспадаркай. Але як ты чараўніка ні кармі – яго ўсё адно цягне да цудаў, ператварэнняў і дзіўных прыгод. І вось увязаўся ён у гісторыю кахання тых маладых людзей. І ўсё заблыталася, пераблыталася – і нарэшце, разблыталася так нечакана, што сам Чараўнік, які звыкся з цудамі, і той пляснуў рукамі ад здзіўлення.

Горам усё скончылася для закаханых ці шчасцем – пазнаяце вы пад канец казкі…

Лібрэта і вершы Юлія Кіма. Рэжысёр-пастаноўшчык Святлана Самародава. Мастак-пастаноўшчык Алег Малчанаў. Мастак па касцюмах Ніка Велегжанінава. Балетмайстар Ірына Шамякіна. Аранжыроўшчык і дырыжор Ю.Крылоў. Канцэртмайстар Д.Кандакова. Запіс аркестра С.Сакалоў.

Дзейныя асобы і выканаўцы:

Гаспадар – засл.артыст Расіі Сяргей Шалагін.
Гаспадыня – Ганна Вароніна, Любоў Жураўлёва.
Прынцэса – Варвара Шалагіна, А.Ларыёнава.
Мядзведзь – Андрэй Дудзін, Сяргей Ларыёнаў.
Кароль – Стась Мазгавы, Валер Сталяроў, Зміцер Ягноў.
Першы міністр – Кірыл Лабачоў, Керым Магамедаў.
Міністр-адміністратар – Стась Нікіцін.
Эмілія – Марыя Малькова.
Эміль – Андрэй Шалагін.
Аманда – Алена Конанава, Аляксандра Трубіна.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі на аперэту –
у касе тэатра (тэлефон 62-63-97)
ці на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X