ЗА ТАЛЕНАВІТАЕ ЖЫЦЦЁ Ў МАСТАЦТВЕ

З 1 па 6 лістапада ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча і на іншых сцэнічных пляцоўках Бабруйска прайшоў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Спектаклем «Сымон-музыка» адкрываў фестываль Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Спектакль пастаўлены мастацкім кіраўніком Коласаўскага тэатра Міхасём Краснабаевым паводле аднайменнай паэмы народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Сцэнаграфія і касцюмы галоўнага мастака тэатра Святланы Макаранка. Кампазітар Арцём Краснабаеў. Балетмайстар Дзіяна Юрчанка. Відэаінсталяцыі Алега Чарняка.
Па выніках фестывалю народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Тадэвуш Кокштыс узнагароджаны дыпломам - «За таленавітае жыццё ў мастацтве і выкананне роляў Старога - Курылы - Жабрака - Дзеда Данілы ў спектаклі «Сымон-музыка».
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!
Добавить комментарий