ВЫЙГРАЙ КВІТКІ НА СПЕКТАКЛЬ «РАМЭА і ДЖУЛЬЕТА» УІЛЬЯМА ШЭКСПІРА!!!

Шаноўныя аматары творчасці Коласаўскага тэатра! У вас ёсць шанц выйграць квіткі на спектакль «Рамэа і Джульета» Уільяма Шэкспіра, які адбудзецца 20 лютага, а 18-й гадзіне.
Для гэтага трэба прыняць удзел у розыгрышы, які пройдзе на хвалі «Еўропа Плюс Віцебск» (97.8 FM). 16 лютага, з 12.00 да 14.00, слухайце шоў «Playbox», правільна адказвайце на пытанне з гісторыі Коласаўскага тэатра - і станеце пераможцам!
Дарэчы, квіток - на дзве асобы, таму класічную трагедыю «Рамэа і Джульета» вы зможаце наведаць з сябрам ці сяброўкай.
Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!
Добавить комментарий