ВЯЛІКІ ТЭАТР ОПЕРЫ І БАЛЕТА – У ВІЦЕБСКУ!

Зрабіце сабе падарунак у апошні, 31-ы, дзень студзеня! На вялікай сцэне Коласаўскага тэатра – гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь!

Пад час оперы «VIVA LA MAMMA!» Гаэтана Даніцэці на сцэне з’явіцца… сцэна тэатра. Прымадона Карыла, крыўдлівы і капрызны тэнар Гульельма, меца-сапрана Даратэя і дэбютантка Луіджыя спачатку дзейнічаюць у згодзе, але паступова іх прафесійныя амбіцыі і асабістыя цікавасці выліваюцца ў серыю тэатральных інтрыг, любоўных гісторый і камічных сітуацый. Абвастрае сітуацыю маці Агата, якая патрабуе даць яе дачцэ Луіджыі галоўную ролю. Прэм’ера знаходзіцца на мяжы краху...

Па трацыцыі опера «Viva la mamma!» выконваецца на дзвюх мовах. Усе партыі – сольныя нумары і дыялогі акцёраў – гучаць на зразумелай гледачам, у нашым выпадку рускай, мове, а фрагменты оперы-seria, якую рэпетуюць героі спектакля – на італьянскай.

Прэм’ера адбылася 12 снежня 2016 года.

Лібрэта Даменіка Джылардоні па пьесах Антоніа Сографі. Дырыжор-пастаноўшчык і аўтар аркестровай рэдакцыі для камернага складу – Іван Касцяхін. Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар канцэпцыі сцэнічнага афармлення – Алена Медзякова.

Опера, жанр якой абазначаны, як «Тэатральныя парадкі і беспарадкі», працягваецца 2 гадзіны з адным антрактам.

Калі вы жадаеце парадаваць душу і розум
жывой музыкай опернага тэатра і галасамі прафесійных выканаўцаў,
чакаем вас 31 студзеня, а 19-й гадзіне на оперы «Viva la mamma!» .

Білеты ў касе тэатра!

Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X