ВІНШУЕМ МАШЫНІСТА СЦЭНЫ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА АЛЯКСАНДРА ПРАКАПОВІЧА З ЮБІЛЕЙНЫМ ДНЁМ НАРОДЗІНАЎ!
Коласаўскі тэатр віншуе з юбілейным днём народзінаў
Аляксандра Генадзьевіча Пракаповіча!
Аляксандр Генадзьевіч працуе ў Коласаўскім тэатры з кастрычніка 2012 года. За гэты час праявіў сябе як старанны, акуратны, дысцыплінаваны работнік, чулы і добразычлівы ў адносінах да сваіх калег. У гэты прыемны для вас дзень, шаноўны Аляксандр Генадзьевіч, мы шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, аптымізму, падтрымкі родных, верных сяброў і калег, матэрыяльнага дабрабыту, пазітыўных пачуццяў і эмоцый, выдатнага настрою!
І прыміце ад нас у дзень юбілею гэтыя вершаваныя радкі:
Мы шчыра жадаем у дзень юбілею:
Хай радасць і шчасце сэрца сагрэюць,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату
І стол на прысмакі будзе багаты.
Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў,
Дабра і спакою, і доўгага веку,
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога.
Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.
Добавить комментарий