«ВАМ СМЕШНА... А МНЕ ЖАНІЦЦА!» ВЯДОМЫЯ РАСІЙСКІЯ АРТЫСТЫ ТЭАТРА І КІНО НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ
10 лютага, 19:00, на коласаўскай сцэне зноў адбудуцца гастролі тэатральна-канцэртнага агенцтва «Антракт» (Санкт-Пецярбург, Расія). Артысты з горада над Нявой пакажуць камедыю «Вам смешна… А мне жаніцца!» па п’есе Ліліі Моцар.
У санаторыі для акцёраў сустракаюцца двое – Ён і Яна. Некалі даўно ў маладосці яны былі закаханыя адно ў аднаго, але ў першую шлюбную ноч Ён пераблытаў сваю нявесту з іншай… Ці пазнаюць яны адно аднаго ці зробяць выгляд, што незнаёмыя? Што абяцае ім сустрэча, бо ў санаторыі зноў плануецца вяселле – медсястры Галачкі, якая ніяк не выйдзе замуж, і пастаяльца санаторыя. Чым скончыцца гэта вяселле? Пра гэта вы даведаецеся з вясёлай, музычнай і вельмі смешнай камедыі вядомага сучаснага драматурга Ліліі Моцар.
У спектаклі бяруць удзел знакамітыя расійскія артысты. Аляксандра Самохіна вядомая па фільмах «Тры колеры кахання» (Маша Пятрова), «Аб’яўлены ў вышук» (жонка Лазара), «Апошняя ахвяра» (Вера), «Тата ў законе» (Валерыя Няверава), «Цудоўная пяцёрка-3» (Крысціна). Вольга Гардзійчук - па фільмах «Эра Стральца» (Юлія Казначэева), «Вуліцы разбітых ліхтароў-3» (маці Олі), «Вуліцы разбітых ліхтароў-10» (Зоя Іванаўна), «Гончыя-5» (Ганна) і іншыя. Дзяніс Партноў - па фільмах «Апошняе падарожжа Сіндбада» (Валянцін Савельеў), «Тайны следства-13» (начальнік аховы рынку), «Вуліцы разбітых ліхтароў-13» (Котаў) і многія іншыя, Сяргей Выбарнаў - па стужках «Мянтоўскія войны-9» (Рошчын, генерал), «Белая ноч» (Сцягаеў, палкоўнік міліцыі), «Цудоўная пяцёрка» (Сяргей Красаўчынка, бацька Дзмітрыя) і іншыя.
Рэжысёр пастаноўкі Раман Камхен. Харэограф Аксана Баранава.
Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) альбо на сайце kvitki.by.
Чакаем вас у нашым тэатры!
Добавить комментарий