УЗНАГАРОДЫ НА ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА

21 лістапада Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа святкаваў 93-ю гадавіну з дня заснавання. У агульным сходзе работнікаў тэатра прыняла ўдзел Ірына Дрыга, начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Ірына Уладзіміраўна павіншавала коласаўцаў з днём нараджэння, пажадала вялікіх творчых дасягненняў, падзякавала за спектакль «Сымон-музыка», які быў паказаны на XXIV Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая вежа» (Брэст) і Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі (Бабруйск) і меў поспех сярод гледачоў.
Безумоўна, былі і ўзнагароды. Ірына Дрыга ўручыла артысту Цімуру Жусупаву Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, артысткам Ульяне Ацясавай і Вікторыі Шамардзіной – Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Самымі цёплымі словамі віншавалі тэатр з днём нараджэння дырэктар Аляксандр Старых і мастацкі кіраўнік Міхась Краснабаеў, адзначылі граматамі годных і перспектыўных коласаўцаў.
Падзякай адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска ўзнагароджаны артыст Аляксей Стома, Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама – артыст Герман Дымарэцкі. Ганаровыя граматы тэатра імя Якуба Коласа атрымалі намеснік галоўнага бухгалтара Тамара Дземяншчонак, работнік па мыцці і рамонце спецвопраткі Ларыса Бажанава і вадзіцель Валерый Благанраваў.
Сапраўдным сюрпрызам сходу стала выступленне артыстак Наталлі Аладкі і Святланы Жукоўскай, якія віншавалі коласаўцаў у вобразах апантаных прыхільнікаў тэатра. І ўзнагародзілі спецыяльнымі віншаваннямі і падарункамі артыстаў Раісу Грыбовіч і Арцёма Блахіна, а таксама абутніка Валерыя Кустава.
Добавить комментарий