У ТРЭЦІ РАЗ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ АДБЫВАЕЦЦА ТЭАТРАЛЬНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ

 

Трэці год запар у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбываецца тэатральная лабараторыя. Арганізатары – дырэкцыя фестывалю, Цэнтр непарыўнай адукацыі і павышэння кваліфікацыі творчых і кіраўнічых кадраў у сферы культуры Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва – ГІТІС (Масква) і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

На адкрыцці лабараторыі ад імя ГІТІСа ўдзельнікаў прывітала дырэктар Цэнтра непарыўнай адукацыі і павышэння кваліфікацыі творчых і кіраўнічых кадраў Тамара Мікалаеўна Патапенка. Ад імя Коласаўскага тэатра – вядучы рэдактар Аляксандр Замкоўскі.

Сёлета сярод удзельнікаў лабараторыі – артысты Коласаўскага тэатра, студэнты тэатральных спецыяльнасцей Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў, Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 8 па 15 ліпеня для ўдзельнікаў будуць арганізаваныя майстар-класы па сцэнічным маўленні, сцэнічнай пластыцы і акцёрскім майстэрстве, а таксама разбор п’есы Максіма Горкага «Дачнікі».

Праводзіць майстар-класы будуць старэйшыя выкладчыкі ГІТІСа Таццяна Ігараўна Васільева, Роберт Ахметавіч Елкібаеў і прафесар, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Аляксандр Аляксандравіч Бармак.

Дарэчы, Аляксандр Аляксандравіч мае досвед працы з коласаўскімі артыстамі і ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка. Летась на лабараторыі адбываўся аналіз п’есы Уільяма Шэкспіра «Гамлет». А сёлета, 10 ліпеня, 19:00, трагічная балада пра прынца Дацкага ў выкананні коласаўцаў будзе паказаная ў межах «Тэатральных сустрэч» на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Завершыцца лабараторыя 15 ліпеня публічным паказам на камернай сцэне Коласаўскага тэатра ўрыўкаў з п’есы М.Горкага «Дачнікі». Пачатак у 14:00. Уваход свабодны. Запрашаем усіх зацікаўленых!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X