У СНЕЖНІ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – ГАСТРОЛЬНАЯ «КАРНАВАЛЬНАЯ НОЧ»

13 снежня на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа пройдзе канцэртна-тэатральнае камедыйнае шоу «Карнавальная ноч». Стваральнік праекту – беларускі кампазітар Вадзім Рузаў.

Усімі любімыя і вядомыя песні з савецкіх і замежных кінафільмаў, мюзіклаў і аперэт, іскрысты гумар, у спалучэнні з ноткай французскага шансона і італьянскімі мелодыямі, цыркавы ілюзіён і фокусы створаць невымоўна душэўную і святочную атмасферу сапраўднай Навагодняй Карнавальнай Ночы.

У шоу бяруць удзел:

– прыма Беларускага музычнага тэатра Наталля Дзяменцьева;
– лаўрэат міжнародных конкурсаў Арцём Хамічонак;
– саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ігар Задарожны;
– спявачка Анастасія Лейкіна, пераможца тэлевізійнага праекту «Поющие города-3», «Беларуская Лара Фабіян», як назваў яе Аляксандр Ціхановіч.

Сюрпрызам для гледачоў стане віртуозны выканаўца, фіналіст тэлевізійнага шоу «Я МОГУ!», які па-майстэрску іграе на «Спеўных крыштальных куфлях».

Вядоўца шоу – вядомы комік Шура Вергуноў.

Пачатак – а 19-й гадзіне. Узроставае абмежаванне – 6+.

Шоу ідзе на рускай мове.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X