У КРАСАВІКУ – ГАСТРОЛЬНАЯ ЭКСЦЭНТРЫЧНАЯ КАМЕДЫЯ «АЖАНІЦЦА НЕЛЬГА РАЗВІТАЦЦА»

 

8 красавіка (18:00) чакаем гледачоў на эксцэнтрычнай камедыі «АЖАНІЦЦА НЕЛЬГА РАЗВІТАЦЦА» ў выкананні артыстаў тэатра і кіно з расійскага Санкт-Пецярбурга па п'есе Рамана Шумілава.

Напярэдадні свайго дня нараджэння, пасля бурнай вечарыны, галоўны герой прачынаецца ў нумары гатэля ў цэнтры Парыжа, зусім не разумеючы, як ён там апынуўся. Да яго прылятае яго шчаслівая абранніца, якой ён даўно хацеў зрабіць прапанову. Але ўсё псуе «ашаламляльная незнаёмка», закаханая ў галоўнага героя, якая нечакана з’яўляецца ў тым жа нумары. Менавіта ў гэтай складанай сітуацыі і апынаюцца героі камедыі.

Нягледзячы на тое, што ім ужо за трыццаць, дасведчаныя, сур'ёзныя людзі, высвятляюць, што іх адносіны далёкія да гармоніі. Такім чынам, што ж рабіць героям п'есы? Ім нізавошта нельга ажаніцца, ці ўсе ж такі, нягледзячы на ўсё, ім ні за што нельга развітацца?

Пакуты, высвятленні адносін, імклівы сюжэт, інтрыгі, нечаканыя развязкі, прывабная шчырасцю і эксцэнтрычнасцю гульня акцёраў, смех, слёзы, танцы, спробы зразумець адно аднаго і, вядома, Любоў!

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

У спектаклі занятыя вядомыя па фільмах і серыялах артысты: Ганна Здор / Дар'я Ягорава / Яўгенія Осіпава (Марго), Аляксандр Мартынаў (Грыша), Раман Шумілаў (Дзіма), Любоў Ціхамірава / Яўгенія Осіпава (Ада).

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X