У ЧЭРВЕНІ - ПРЭМ'ЕРА КАМЕДЫІ «ФАНЦІКІ» ПА П’ЕСЕ ВЯДОМАГА БРЫТАНСКАГА ДРАМАТУРГА РЭЯ КУНІ

 

Творчы працэс не спыняецца. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа вядзе работу над новым спектаклем. 13 і 14 чэрвеня запрашаем гледачоў у вялікую залу на прэм’еру камедыі «ФАНЦІКІ» па п’есе сусветна вядомага драматурга Рэя Куні «Смешныя грошы».

Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай грошай. Семсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў! Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае ўзяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры, паліцэйскія, таксіст і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!

Рэй Куні - вядомы брытанскі драматург і актор. Аўтар больш за 20 п'ес, многія з якіх шырока ідуць у тэатрах усяго свету. У 1983 годзе Куні заснаваў у Лондане свой Тэатр камедыі і стаў яго мастацкім кіраўніком. Менавіта тут пастаўленыя яго п'есы «Смешныя грошы», «№13», «Гульня жарсці», «Рабаванне», «Калі мы жанатыя», «Глядзі, як яны бягуць». Камедыя была і застаецца жанрам, прывабным для гледача, таму нястачы ва ўвазе публікі ў тэатра не было.

У 2005 годзе на коласаўскай сцэне быў пастаўлены спектакль «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» па п’есе Рэя Куні «№13», якая была ў свой час уганараваная прэстыжнай прэміяй Лоўрэнса Аліўе. Пастаноўка паказвалася на працягу 12 год, была вельмі любімая віцебскім гледачом і да апошняга паказу збірала поўныя залы.

Новы спектакль «Фанцікі» – праз феерверк абсурдна смешных сітуацый – пакажа, куды прыйдуць тыя, хто хоча атрымаць усё і адразу, без асаблівых намаганняў. Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пераклад п’есы на беларускую мову ажыццявіў Міхась Мірановіч. Асістэнт рэжысёра Святлана Дашкевіч.

У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў (Генры Перкінс), Ульяна Ацясава / Паліна Крашэўская (Джэйн Перкінс), Антон Бараноўскі / Дзмітрый Каваленка (Віктар Джонсан), Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна (Бэці Джонсан), Герман Дымарэцкі / Юрась Цвірка (Біл), Уладзіслаў Жураўлёў / Максім Ратомскі (Дэвенпорт), Аляксей Анісеня / Ілля Блыкін (Слэйтан).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X