«ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ» НА «СЛАВЯНСКІМ БАЗАРЫ Ў ВІЦЕБСКУ». НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

 

З 12 па 17 ліпеня ў Віцебску будзе праходзіць XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Сярод шматлікіх праектаў форуму заяўлена і праграма «Тэатральныя сустрэчы», многія з якіх пройдуць на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

12 ліпеня (19:00) у госці да віцябчан завітае адзіны ў свеце Маскоўскі музычна-драматычны цыганскі тэатр «Рамэн» (Расія). Артысты пакажуць спектакль «МЫ – ЦЫГАНЫ», які больш за 40 гадоў ідзе з неадменным аншлагам.

Аўтары – заснавальнік тэатра Іван Ром-Лебедзеў і былы мастацкі кіраўнік Мікалай Слічэнка – вызначылі жанр як музычнае народнае відовішча перадусім таму, што сапраўднае цыганскае мастацтва вырасла з народнай стыхіі... Тут галоўнае не сюжэт, а раскоша стракатай нацыянальнай культуры з яе захапляльнымі рытмамі, жарснымі песнямі і тэмпераментнымі танцамі.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Мікалай Слічэнка. Сцэнограф – Сяргей Бархін. Кампазітар – Валерый Грахоўскі. Фрагмент аўтарскай музыкі – Эдуард Дамброўскі. Мастак па касцюмах – Вячаслаў Зайцаў.

Працягласць – 2 гадзіны 20 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – на сайце kvitki.by.

13 ліпеня (19:00) сваё мастацтва прадставіць Беларускі маладзёжны тэатр эстрады. Ён пакажа мюзікл-біяграфію «ГУР’ЯНАЎ».

Дзеянне разгортваецца на востраве, дзе служыў адзін з самых шанаваных старцаў Праваслаўнай царквы – айцец Мікалай Гур’янаў. Для многіх ён стаў тым чалавекам, з якога пачынаецца шлях да Бога. Айцец Мікалай вылечваў душэўныя і фізічныя захворванні, даваў парады, якія пасля змянялі карэнным чынам жыццё суразмоўцы. Сапраўдныя гісторыі яго жыцця і цудаў, якія ён здзяйсняў, леглі ў аснову сюжэта мюзікла.

Цікавае музычнае рашэнне ў сінтэзе з мастацкай задумай і харэаграфіяй змогуць увасобіць такія складаныя, але вельмі актуальныя тэмы пошуку духоўнага шляху чалавека. Пастаноўка дазволіць падняць на новы ўзровень такі, здавалася б, лёгкі жанр як мюзікл, і адкрые гледачам глыбокія тэмы для разважання.

Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзіслава Арцюкоўская. Кампазітар – Аляксандр Сухараў. Мастак – Вольга Грыцаева. Харэограф-пастаноўшчык – Таццяна Трафімава. Балетмайстар-пастаноўшчык – Дзяніс Кашавы.

Працягласць – 1 гадзіна 20 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – на сайце kvitki.by.

14 ліпеня (19:00) незалежны тэатральны праект «ТрыТфармаТ» прадставіць музычную трагікамедыю «ВІШНЁВЫ SAD» па матывах п’есы Антона Чэхава.

Прыгожае жыццё засталося ў мінулым. Любоў Андрэеўна вяртаецца ў Расію, каб наведаць сваё котлішча і, магчыма, наноў пачаць жыццё. Але маёнтак у пазыках, якіх не загасіць. Лапахін прапануе разумны варыянт – падзяліць сад на дачныя пляцоўкі, прадаць і тым самым выратаваць сябе ад абавязкаў, але ніхто не жадае пра гэта чуць.

Нямыя маналогі, неверагодныя фокусы, сапраўдная залева, танцы, песні і стрэльба, якая не стрэліць, – усё гэта ў музычнай трагікамедыі па матывах п'есы Антона Паўлавіча Чэхава «Вішнёвы сад».

Рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Бузіна (Масква). Кампазітар – Дар'я Гарбузняк (Масква). Галоўны дырыжор – Віталь Кульбакоў. У суправаджэнні малога складу Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – на сайце kvitki.by.

15 ліпеня (18:00) Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прадставіць рок-оперу «ГРАФ МОНТЭ-КРЫСТА» па рамане Аляксандра Дзюма.

Жыццё марака Эдмона Дантэса ў адно імгненне ператвараецца ў пекла. Зайздрасць, паклёпы ворагаў, якіх ён лічыў сябрамі, ператвараюць яго ў вязня на доўгіх сямнаццаць гадоў. Ён губляе сям'ю, прафесію, нявесту і волю. Толькі цудам яму атрымоўваецца выдрацца з турэмнага замка. З гэтага моманту ўсе імкненні героя скіраваны на адплату і дзеля гэтага ён гатовы на ўсё, але атрута нянавісці і крыўды гэтак атручвае душу Эдмона, што нават для яго самога сцерлася мяжа паміж урачыстасцю справядлівасці і дробнай помстай.

Пра гэтага чалавека, пра яго перамогі і паразы, пра яго запал і каханне праспяваюць у рок-оперы «ГРАФ МОНТЭ-КРЫСТА».

Аўтар ідэі і рэжысёр-пастаноўнік – Сяргей Кавальчык. Кампазітар – Цімур Каліноўскі. Аўтар лібрэта – Ігар Скрыпко. Сцэнаграфія – Веніямін Маршак. Касцюмы – Марыя Герасімовіч. Балетмайстар – Дзмітрый Залескі. Музычны кіраўнік пастаноўкі – Аляксандра Сандлер. Асістэнт рэжысёра – Таццяна Кухто.

У спектаклі занята вялікая частка трупы тэатра. Ролю Эдмона Дантэса і графа Монтэ-Крыста выконвае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.

Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – на сайце kvitki.by.

16 ліпеня (18:00) драму «НА ДНЕ» М.Горкага пакажа Маскоўскі дзяржаўны тэатр «На паўднёвым захадзе» (Расія).

Спектакль Валерыя Беляковіча падымае рэалізм да метафарычных абагульненняў, містычных прасвятленняў і эмацыйных вяршынь. Ён напоўнены нудой, неразважнай лютасцю, асляпляльным гумарам і пранізлівай пяшчотай. Рускія танцы і песні перамяжоўваюцца з жорсткімі бойкамі, музыка трагічнага Вангеліса – з фатальнымі стылізацыямі народных мелодый. Тэкст Горкага робіцца нагодай для пранікнення ў сутнасць з'явы жыцця «на дне» грамадства, на ўскрайку жыцця. Суцэльнае відовішча, якое ідзе на адным дыханні і паяднанае адным парывам роспачнай душы да святла, ставіць артыстычных галётнікаў у экстрэмальную сітуацыю. Тыя, хто абіраюць святло, – абіраюць згубу.

Пастаноўка і сцэнаграфія – Валерый Беляковіч. Гукавое афармленне – Міхал Караткоў. Мастак па святле – Вячаслаў Клімаў. Мастак па касцюмах – Ірына Бачарышвілі.

Працягласць – 3 гадзіны. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – на сайце kvitki.by.

Завершыць «Тэатральныя сустрэчы» Вучэбны тэатр Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва – ГІТІС (Масква, Расія). 17 ліпеня (18:00) на камернай сцэне Коласаўскага тэатр будзе паказаны спектакль «КЛАПАТУН, ЦІ СПРАВА МАЙСТРА БАІЦЦА» – музычны вадэвіль па аднайменнай п’есе Аляксандра Пісарава.

Рапейкін – добры чалавек, які гатовы ўзяцца за кожную справу ў дапамогу каму хочаш. Ён ужо вельмі не малады, але гэтак і не стварыў уласнай сям'і. Нарэшце ён вырашае ўсё ж стварыць уласнае сямейнае шчасце з дачкой свайго старога баявога таварыша, з якім разам служыў у войску і ваяваў супраць Напалеона. Але жаданне дабрыні, дапамагаць іншым і клапатаць за іншых і тут перасіліла – зусім выпадкова ён дапамагае ўласнай нявесце выйсці замуж за маладога чалавека, якога яна кахае.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Бармак. Музычны кіраўнік – Леў Марозаўскі. Канцэртмайстар – Сэйдамет Сэйдаметаў. Кампазітары – Аляксандр Аляб'еў і Аляксей Вярстоўскі.

Працягласць – 1 гадзіна 15 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – на сайце kvitki.by.

Чакаем на спектаклях!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X