ТЭАТРАЛЬНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ БУДЗЕ РАЗВІВАЦЦА

 

Аляксандр Аляксандравіч Бармак, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, прафесар маскоўскага ГІТІСа ўпэўнены, што акцёрскае майстэрства – гэта ў першую чаргу мастацтва чалавечага цела. Таму і драматургічны матэрыял для пастаноўкі трэба разбіраць толькі не розумам, а ўсё сутнасцю. Гэтую ісціну Аляксандр Бармак даносіў навучэнцам тэатральнай лабараторыі – сумеснаму праекту Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва-ГІТІС.

 

У лабараторыі прымалі ўдзел студэнты, навучэнцы і выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў, Віцебскага і Магілёўскага каледжаў мастацтваў. Для іх былі арганізаваныя заняткі па сцэнічным руху і па сцэнічнай мове, якія выкладалі Дзмітрый Іваноў і Ларыса Кайдалава адпаведна.

 

І самае галоўнае – штодзённы падрабязны разбор п’есы Уільяма Шэкспіра «Гамлет». 17 ліпеня навучэнцы паказалі адкрыты занятак па класічным сусветна вядомым драматургічным твора. І кожны з іх атрымаў дыпломы навучэнца лабараторыі падарункі ад ГІТІСа і фестывалю.

 

Ад імя коласаўцаў лабараторыю курыраваў рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. На закрыцці ад імя дырэкцыі фестывалю выступаў выканаўчы дырэктар Андрэй Карпаў, ад імя ГІТІСа – кіраўнік цэнтра неперарыўнай адукацыі і павышэння кваліфікацыі Тамара Патапенка.

 

Арганізатары і выкладчыкі ўпэўненыя, што гэты праект павінны жыць, развівацца, павялічвацца па часе і напаўняльнасці. Для гэтага ёсць усе падставы, тым больш, што «Славянскі базар у Віцебску» паступова ўзмацняе сваю адукацыйную функцыю.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X