ТЭАТР ТАНЦА «СПАКУСА» РАСКАЖА «І ДЗЕ, …, ШЧАСЦЕ»

У чарговы раз Санкт-Пецярбургскі тэатр танца «Спакуса» парадуе віцебскіх гледачоў, асабліва чароўных дам, незабыўным шоу пад дажджом. Шчыра чакаем вас 11 мая, у 19:00, у вялікай зале Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа на новай праграме «І ДЗЕ, …, ШЧАСЦЕ?» ШОУ ПАД ДАЖДЖОМ VII».
Расійскія артысты падораць мужчынскія разважанні, выяўленыя ў словах і мастацтве танца. Нумары харэаграфіі гарманічна спалучаюцца з гумарыстычнымі і пазітыўнымі маналогамі акцёраў на актуальныя тэмы сённяшніх рэалій.
Галоўны герой разам з гледачом шукае тое шчасце, якое яны так доўга чакаюць. Не важна, які ўзрост, пол ці статус – важна, што амаль усе людзі чакаюць, калі ж да іх пастукаецца шчасце! На такое простае пытанне «Вы шчаслівы чалавек?» наўрад ці можна адказаць адназначна! Амаль усе людзі імкнуцца да лепшага, цягнуцца да шчасця, але дацягнуцца не могуць: іх не адпускаюць цяжкасці... Шмат хто думае, што вырашаць усе заданні, перажывуць нягоды – і будзе ім шчасце! Але не. Пасля адных цяжкасцей прыходзяць іншыя, і жыццё ператвараецца ў руціну, а чаканага шчасця гэтак і не бачаць! Але ўсе вераць, чакаюць, спадзяюцца, што хутка стануць шчаслівымі людзьмі!
Зліццё танцавальнага майстэрства і прамоўніцкага мастацтва ахінае атмасферай энергіі і драйва, гумару і пазітыву, рамантыкі і кахання! Фінальная частка шоу тэатра «Спакуса» выконваецца пад струменямі вады! Паверце, гэта спектакль дапаможа гледачу адчуць сябе крышачку шчаслівей!
Аўтар і рэжысёр спектакля – кіраўнік тэатра «Спакуса» Рустам Надыршын. Харэографы – Аляксандр Сямёнаў, Аляксандр Крупяльніцкі, Барыс Шыпулін, Дзмітрый Алейнікаў, Яўген Маркін, Канстанцін Марозаў, Ульяна Сахарава, Юрый Загідулін. Акцёр тэатра і кіно – Юрый Еўдакімаў. Мастакі па святле – Іван Нікіцін, Лада Сёміна. Гукарэжысёры – Даніла Лапацін, Аляксей Смірноў.
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін. Узроставае абмежаванне –12+. Пастаноўка ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
Добавить комментарий