СВЯТКУЕ КАХАННЕ! ПАПУЛЯРНЫ МЮЗІКЛ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ!

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адным з першых узяўся за пастаноўку мюзікла Кіма Брэйтбурга «Блакітная камея». У спектаклі ўзнаўляюць знакамітую гісторыю кахання графа Арлова і князёўны Прусаковай як прафесійныя артысты, у тым ліку заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева (у адным са складаў), так і таленавітыя «аматары», якія паспяхова прайшлі творчы кастынг.

Дзеянне спектакля разгортваецца ў 1775 годзе ў Санкт-Пецярбургу і Венецыі. З сакрэтнага данясення імператрыца Кацярына ўведала пра нейкую князёўну Лізавету Прусакову, што абвясціла сябе спадчынніцай расійскага трону. Імператрыца задумвае выманіць самазванку з бяспечнай Італіі ў Расію, дзе з той будзе лёгка расправіцца — для гэтага яна адпраўляе ў Венецыю героя руска-турэцкай вайны і вядомага спакушальніка графа Аляксея Арлова. З ім адпраўляецца Шустаў — службовец расійскага консульства і таемны рэзідэнт у Італіі.

У Італіі графу адкрываецца праўда: князёўна аказалася ахвярай міжнародных інтрыг. Сірата, якая вырасла ў манастыры, толькі хоча давесці сваё шляхетнае паходжанне, на якое паказвае блакітная камея з імператарскім вензелем, што дасталася ёй ад невядомых бацькоў.

Паміж графам і князёўнай імкліва разгараецца раман. Аляксей вырашае абвянчацца з Лізаветай, спадзеючыся, што яго тытул і вайсковая слава пазбавяць яе ад пераследаў на радзіме. Але ў герояў не атрымліваецца пазбавіцца здрады: Шустаў, які таемна ненавідзіць Арлова, падмяняе святара ражаным – шлюб, такім чынам,.аказваецца несапраўдным, і князёўну арыштоўваюць, як толькі яна ступае на рускую зямлю.

Арлоў просіць у імператрыцы аўдыенцыю, молячы яе выявіць літасць, аднак усе яго спробы выслабаніць князёўну са зняволення, аказваюцца няўдалымі. Здаецца, што будучае абяцае Аляксею і Лізавеце толькі роспач і пагібель.

Аднак дзяншчык графа Сомаў і сакратар князёўны Нуарэ ўгаворваюць княгіню Пашкову паспрыяць у гэтай справе — сустрэўшыся з Прусаковай і ўбачыўшы камею, Пашкова «пазнае» ў Лізавеце сваё, некалі страчанае дзіцё.

Зараз Тараканава, як дачка фрэйліны, больш не можа прэтэндаваць на расійскую карону, і Кацярына даруе ёй волю, даручыўшы Шутаву пашырыць чуткі пра яе згубу падчас паводкі. Імператрыца жадае Аляксею і Лізавеце міру і шчасця, і ўсё яднаюцца ў гімне вялікаму пачуццю — святкуе КАХАННЕ!

Да Мінска мюзікл ужо быў пастаўлены ва Уфе і Краснаярску. Пастаноўку на сцэне Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра ажыццявіў вядомы маскоўскі рэжысёр і харэограф Мікалай Андросаў. Вакалам з удзельнікамі праекта займалася педагог Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных Валерыя Брэйтбург. Пастаноўка, па словах аўтара мюзікла, рабілася не для самасцвярджэння і не для жменькі тэатральных снобаў, а для шырокай аўдыторыі, каб стварыць гледачам добры настрой і атмасферу свята. У спектаклі гучыць папулярная музыка з элементамі самых розных стыляў – ад класікі да рока. Дапаўняюць дзеянне яркія маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы.

Адзіны спектакль у Віцебску,
на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа,
адбудзецца сёння, 22 студзеня.
Пачатак у 19.00.

Чакаем вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X