СУСВЕТНЫ КЛАСІЧНЫ БАЛЕТ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

Зімовым вечарам 21 студзеня заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр» прапануе віцебскім гледачам наведаць гала-канцэрт «Шэдэўры сусветнага класічнага балета». 

Праграма аб'ядноўвае фрагменты лепшых спектакляў, шэдэўраў балетнай класікі - «Шчаўкунчык», «Дон Кіхот», «Тысяча і адна ноч», «Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» і многіх іншых. Мінскія артысты прадставяць самыя цікавыя і яркія нумары са знакамітых балетаў на адной сцэне ў адзін вечар. Дзівосныя па сваёй пластычнасці жэсты, сабраныя ў ледзь улоўны дыялог паміж героямі, распавядуць чароўныя, прыгожыя гісторыі пра чалавечыя пачуцці, мары і надзеі.

Пачатак праграмы а 19-й гадзіне.

Квіткі на гала-канцэрт можна набыць
у касе тэатра
(тэлефон +375 212 62 63 81)
або на сайце КВІТКІ.БАЙ.

  

  

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X