СПЕКТАКЛІ Ў ВЕРАСНІ. ПАЧНІ ВОСЕНЬ РАЗАМ З КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРАМ!

 

Да канца лета яшчэ больш за месяц. А Коласаўскі тэатр ужо клапоціцца пра сваіх гледачоў і прапануе «восеньскія» спектаклі. Афіша верасня ёсць! Плануйце сваё духоўнае жыццё і вольны час разам з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа.

Пачнецца тэатральная восень 2023 года адным з самых актуальных спектакляў. 12 верасня, 19:00, запрашаем на камерную сцэну на пастаноўку «МЕТРО» - цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэля па п’есе А.Савухі.

 

Кожны, хто хоць раз быў у вялікім горадзе, ездзіў на метро. А вось паспяховы малады бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч - не. Але сёння вымушаны, і яму вельмі агідна. Да патрэбнага месца ён не даязджае, а трапляе ў нейкі падземны горад, мегаполіс з дзевяццю кальцавымі. І на дзіва, сустракае тут знаёмых былых калег, якія паведамляюць яму цяжка зразумелыя рэчы. Бізнесмен мала іх слухае, яму б толькі з падземнага палону. І для гэтага ён гатовы на ўсё. Але ці магчыма выйсці да святла, калі ты заблукаў пад зямлёй?..

Узроставае абмежаванне - 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

13 верасня, 19:00, на камернай сцэне – міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы М.Хейфеца «Rock’n’roll на захадзе сонца».

 

Адказ на адвечнае пытанне, ці здольныя мужчына і жанчына зразумець адно аднаго, на гэты раз шукаецца з дапамогай танца. Яны (Наталля Аладка і заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў) сустрэліся ў танцавальным клубе і спадабаліся адно аднаму. І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае – і ўрэшце прыходзіць у госці, каб вярнуць у яго клуб. Ці змогуць дзве адзіноты аб’яднацца ў адзіным танцы? Адказ шукайце ў спектаклі.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

14 верасня, 19:00, на вялікай сцэне – прэм’ерны паказ камедыі «ФАНЦІКІ» па п'есе Р.Куні «Смешныя грошы».

 

Грошы – страшная сіла. Асабліва, калі яна трапляе ў рукі сціпламу бухгалтару, які жыве на адну зарплату. Генры Перкінс (Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў) у свой дзень нараджэння прыносіць дадому сямсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў у чамаданшчыку, які памылкова ўзяў у метро. Цяпер не важныя ні сябры, ні паліцэйскія, таксіст і не вельмі страшны нават наёмны забойца, бо так хочацца спраўдзіць усе свае мары. Але ці атрымаецца?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

19 верасня, 19:00, на вялікай сцэне – трагікамедыя «ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева.

 

Васьмігадовага Сашу (Антон Бараноўскі / Яўген Бераснеў) дзеляць між сабой дэспатычная бабуля (Валянціна Багданава / заслужаная артыстка РБ Тамара Скварцова) і невядома чым занятая маці (Анжаліка Баркоўская / Ніна Обухава). На адным баку – слабахарактары дзядуля (заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў / Пятро Ламан), на іншым – наравісты сябра (Міхаіл Асанаў / Генадзь Гайдук / заслужаны артыст РБ Георгій Лойка). Куды падзецца хлопчыку ад падпарадкавання, нянавісці, тыраніі, бездапаможнасці? Дзе знайсці яму простую, чыстую любоў, давер і клопат?.. Хіба што ва ўласным свеце...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

20 верасня, 19:00, на вялікай сцэне – сатырычная гісторыя «ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» па п'есе М.Гогаля «Гульцы».

 

Добра пастаўленыя спектаклі па класічных п’есах заўжды маюць поспех сярод гледачоў. Мікалай Гогаль у сатырычным ракурсе ўзнімае праблему падману і ўпэўнівае ў тым, што падманшчык заўсёды будзе падмануты сам. Як шулер Іхараў (Цімур Жусупаў / Дзмітрый Каваленка), якога віртуозна абкрадаюць прафесійныя карцёжнікі Суцяшальны (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў), Швохнеў (Вадзім Асвяцінскі / Максім Ратомскі) і Кругель (Арцём Блахін / заслужаны артыст РБ Георгій Лойка). І нават у першых карцінах быццам бы зразумела, чым усё скончыцца, але назіраць за махлярствам ўсёй кампаніі вельмі цікава. Асабліва, калі бачыш, як ажываюць карты на чале з «Адэлаідай Іванаўнай» (Ульяна Ацясава / Анжаліка Баркоўская).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

23 верасня, 18:00, на вялікай сцэне – камедыя «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ» па аднаактовых п'есах А.Чэхава.

Чэхаў як быццам спісваў свае п’есы з жыцця. Тонкая іронія, знаходлівы гумар, лёгкі запамінальны сюжэт... А героі – звычайныя людзі, якія ў самых звычайных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі і кранальнымі.

 

У «Юбілеі» бухгалтар Хірын (Яўген Бераснеў) піша справаздачу для старшыні банка Шыпучына (заслужаны артыст РБ Георгій Лойка), але закончыць справу не дазваляюць то жонка начальніка (Наталля Аладка / Алена Шарэпчанка), то наведвальніца Мярчуткіна (Раіса Грыбовіч), то службоўцы з паперкамі... Як тут не закіпець?

У «Прапанове» памешчык Ломаў (Цімур Жусупаў) прыходзіць да свайго суседа Чубукова (заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў), каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі (Вікторыя Шамардзіна). Але ў чарговы раз замест прапановы пачынаецца спрэчка пра маёмасць, прыперчаная бессэнсоўнай прынцыповасцю.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

24 верасня, 18:00, на вялікай сцэне – меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала.

 

Гісторыя Олівера Бэрэта (Дзмітрый Каваленка) і Джэніфер Кавілеры (Дар’я Французава) нечым нагадвае шэкспіраўскіх «Рамэа і Джульету». Розныя сем’і, розныя характары... Юныя закаханыя гатовыя прайсці праз усё, каб быць разам... І здаецца, жывуць шчасліва... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакае наперадзе...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

28 і 29 верасня – гастролі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

28 верасня, 19:00, на вялікай сцэне – містычная камедыя «ЖЕНЩИНЫ БЕЗ ГРАНИЦ» па п’есе Юрыя Палякова.

Закаханая пара Вера і Саша прыязджае на курорт і няспешна асвойваецца ў гасцінічным нумары. У нейкі момант рамантычная гісторыя ператвараецца ў фантасмагорыю, калі разам з парай у нумары з’яўляюцца здані мінулага: былыя каханкі Веры і Сашы, баявая маці Веры, яе бос Маргарыта Львоўна... Утульны гасцінічны нумарок ператвараецца ў сапраўдную вар’яцкі дом. Кожны з няпрошаных гасцей лезе да шчаслівых закаханых са сваімі парадамі, цягне коўдру на сябе, спрабуючы зруйнаваць ідылію кахання.

Узроставае абмежаванне – 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

29 верасня, 19:00, на вялікай сцэне – камедыя «В ПОИСКАХ ИСТИННОГО Я» па п’есе Джона Тобіяса.

 

Гэта яркая і дынамічная камедыя становішчаў пра сучасных людзей, што паказвае карціны сямейнага жыцця звычайнага чалавека ў крызісе сярэдняга веку. П’еса поўная абсурдных камедыйных сітуацый, у якія трапляюць дзве зусім не знаёмыя адзін аднаму шлюбныя пары. Ці існуюць лекі ад усіх сямейных крызісаў? Што ёсць праўдзівае? А што не? Як адрозніць сапраўдныя пачуцці ад пажаданых?

Узроставае абмежаванне – 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

30 верасня, 12:00, на камернай сцэне – суботні спектакль для дзяцей і іх бацькоў «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ», казка-гульня па п’есе Васіля Ткачова.

 

Какетлівая Лісачка (Вольга Куляшова / Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна), заўсёды ласы на смачную ежу Дзік (Герман Дымарэцкі / Юрась Цвірка) і надзвычай чуллівая Козачка (Наталля Аладка / Валянціна Багданава / Ніна Обухава), клапатлівы Воўк (Аляксей Анісеня / Уладзіслаў Жураўлёў / Цімур Жусупаў) і пакуль яшчэ маленькае Цяля (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў / Максім Ратомскі). Беларускі драматург Васіль Ткачоў стварыў казку па сюжэце вядомага мультфільма, каб паказаць незвычайнае – як лясны драпежнік здольны быць добрым татам для малога бычка...

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

30 верасня, 18:00, на камернай сцэне – трагікамедыя «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» па п’есе Дональда Лі Коўбэрна.

 

Уэлер Марцін (Пятро Ламан) і Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская) выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. Супрацьлеглыя людзі, аб’яднаны толькі няшчасцямі і адсутнасцю будучыні... Яны ўспамінаюць згубленыя гады, шкадуюць, што не могуць знайсці агульную мову з дзецьмі... Хто ж пераможа у тэатральнай партыі – адзінота ці жаданне людзей знайсці сябе?

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X