СПЕКТАКЛЬ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА «ГУЛЬНЯ У ДЖЫН» АДКРЫЕ VII МІЖНАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «ПАГАВОРЫМ ПРА ЛЮБОЎ…»

 

16 мая 2023 года Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрые VII Міжнародны тэатральны фестываль «Пагаворым пра любоў…» (Навашахцінск, Растоўская вобласць, Расія). Коласаўцы пакажуць трагікамедыю «ГУЛЬНЯ У ДЖЫН» па п'есе Дональда Лі Коўбэрна на сцэне Навашахцінскага драматычнага тэатра.

Фестываль «Пагаворым пра любоў…» праводзіцца Навашахцінскім драматычным тэатрам пры падтрымцы ўрада і міністэрства культуры Растоўскай вобласці, Растоўскага рэгіянальнага аддзялення Саюза тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыі і аддзела культуры горада Навашахцінска, ТКЦ «ТЭАТР–ІНФАРМ». Удзел прымуць спектаклі з Беларусі і Расіі. Асноўную праграму фестывалю складзе паказ спектакляў для дарослых і дзяцей, выстава карцін сучаснага мастацтва «Пагаворым пра любоў...», творчыя сустрэчы, майстар-класы, публічныя абмеркаванні спектакляў і іх праблематыкі на тэму кахання з гледачамі.

Запускаючы фестываль у маі 2016 года, арганізатары бачылі вострую патрэбу любові і гуманізму ва ўсім свеце. Мова любові заўсёды звернутая да сэрца чалавека. Сёння, калі раўнавага свету такая хісткая, вельмі важна напомніць людзям, што любоў – гэта найвялікшая стваральная сіла, якая разбурае перашкоды варожасці і непаразумення.

За гісторыю фестывалю паказана 87 спектакляў пра любоў, больш за 85 творчых сустрэч, святочных імпрэз, лекцый, 12 прафесійных майстар-класаў. Імпрэзы фестывалю наведалі больш за 48 тысяч гледачоў Навашахцінска і блізкіх гарадоў вобласці. Удзельнікамі сталі 1450 чалавек з 48 прафесійных тэатральных калектываў з Францыі, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Камчацкага, Краснадарскага, Стаўрапольскага краю, Самарскай, Томскай, Уладзімірскай, Яраслаўскай, Свярдлоўскай, Тамбоўскай, Белгарадскай, Маскоўскай, Іваноўскай і Растоўскай вобласці. Геаграфія фестывалю ўвесь час расце, і ён пашырае свае межы, пляцоўкі ў горадзе і Растоўскай вобласці.

Навашахцінскі драматычны тэатр узнагароджаны ганаровай узнагародай праграмы «Правінцыйны салон» ДТРК «Дон-ТР» за арганізацыю і правядзенне фестывалю, лістом падзякі Растоўскага аддзялення Саюза тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі. Стаў лаўрэатам VII Федэральнага фестывалю «Тэатральны алімп» у намінацыі «Лепшы Алімп - праект». У 2022 годзе фестываль адбыўся пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X