«СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-26»

Традыцыйна ў Віцебску праходзіць гарадскі конкурс «СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР». Сёлета - у 26-ы раз.
17 і 18 красавіка на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца заключны этап конкурсу. Віцебскія аматарскія школьныя тэатры і тэатры ўстаноў дадатковай адукацыі, адабраныя на раённых адборачных этапах, пакажуць лепшыя здабыткі ў акцёрскім, рэжысёрскім і сцэнаграфічным майстэрстве.
Сёлета, 17 красавіка, можна будзе ўбачыць спектаклі ў выкананні юных акцёраў
- гімназіі №4 («Паўлінка» Я.Купалы)
- гімназіі №2 («Хоба» В.Маслюка)
- СШ №7 («Яблыня і чалавек». Аўтарскі спектакль У.Цвікі)
- Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - тэатр «Арлекін» («Аватары» У.Альхоўскай)
- Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - узорны тэатральны калектыў «Прэм’ера» («Апошні сняданак» К.Чэкатоўскай)
- гімназіі №1 («Блог» У.Альхоўскай)
- Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - тэатр «Эцюд» («Маці, не бядуй…» І.Іва)
- СШ №28 («Бракаваная» Т.Леаненкавай)
- СШ №40 («У лясным гушчары» Ф.Аляхновіча)
- СШ №24 («Янук, рыцар Мятлушкі» Л.Рублеўскай)
- гімназіі №8 («Чмо плюшавае..?» У.Цвікі)
- СШ №12 («Зязюля» І.Іва)
- Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі - тэатральны калектыў «Тэатр цудаў» («Дзіўныя людзі» І.Іва)
Традыцыйна арганізатары конкурсу - аддзел па адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта і, вядома, Коласаўскі тэатр.
Добавить комментарий