РОЗЫГРЫШ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА ПРЭМ’ЕРУ СПЕКТАКЛЯ «СЫМОН-МУЗЫКА»

21 лістапада, а 19-й гадзіне,
на вялікай сцэне
Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
адбудзецца прэм’ера
спектакля «СЫМОН-МУЗЫКА»
паводле паэмы Якуба Коласа.

З нагоды прэм’еры Коласаўскі тэатр ладзіць РОЗЫГРЫШ запрашальных квіткоў. У вас ёсць цудоўная магчымасць далучыцца да прэм’ернага паказу знакавага спектакля і разам з Сымонам прайсці шлях выпрабаванняў юнага творцы, беларуса, прачытаць разам з ім бессмяротныя радкі паэмы народнага паэта Якуба Коласа.

3 (тры!!!) найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымаюць па аднаму запрашальнаму квітку на 2 персоны на прэм’ерны паказ спектакля «СЫМОН-МУЗЫКА», які адбудзецца 21 лістапада, а 19-й гадзіне, і будзе прысвечаны 92-годдзю з дня заснавання Коласаўскага тэатра, 100-годдзю напісання першай рэдакцыі паэмы «Сымон-музыка».

Для ўдзелу трэба зрабіць толькі 3 шчаслівыя крокі:

1. Быць удзельнікам суполкі КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР у сацыяльнай сетцы УКАНТАКЦЕ.
2. Лайкнуць прапанаваны запіс пра дадзены розыгрыш і зрабіць яго рэпост.
3. Чакаць вынікаў, якія будуць аб’яўленыя 20 лістапада, а 14-й гадзіне.

Пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай RandomApp.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X