ПРЫБІРАЛЬШЧЫКУ ТЭРЫТОРЫЙ АЛЯКСАНДРУ АКУЛІЧУ - 60 год!
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа віншуе з юбілеем –
60-годдзем з дня нараджэння –
прыбіральшчыка тэрыторый Аляксандра Рыгоравіча Акуліча!
Аляксандр Рыгоравіч Акуліч працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з красавіка 2020 года. За гэты час зарэкамендаваў сябе добрым, старанным, сумленным працаўніком.
Ад усяе душы зычым Аляксандру Рыгоравічу моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму, ажыццяўлення ўсяго задуманага, толькі светлых дзён і выдатнага настрою!
Няхай у радасць для юбіляра будуць гэтыя вершаваныя радкі!
Гады бягуць няспыннай чарадою,
Змяняюць зіму на вясну,
Адносяць з талаю вадою
Жыцця старонку не адну.
І тым не менш, няма падстаў
Для смутку ці расчаравання,
Бо за плячыма – столькі спраў,
Дарог, здабыткаў і кахання.
Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, узнёслым быць,
Жадаем шчырасці і згоды,
Да 100 гадоў у шчасці жыць.
Добавить комментарий