ПРЭМ'ЕРА КАМЕДЫІ «МАЯ ЖОНКА - ПАДМАНШЧЫЦА» АДБЫЛАСЯ! ПОЎНАЯ ЗАЛА! ГУЧНЫЯ АПЛАДЫСМЕНТЫ!

21 лістапада пры поўнай вялікай зале адбылася ў Коласаўскім тэатры прэм’ера камедыі «Мая жонка - падманшчыца» па п’есе М.Мэё, М.Энэкена.
Гледачы смяяліся без перапынку! Артысты ігралі з усім магчымым імпэтам і натхненнем! Віншуем з выдатнай пастаноўкай!
Больш фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Наступны паказ камедыі «Мая жонка - падманшчыца» адбудзецца 7 снежня, 18:00.
Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на cайце kvitki.by.
Добавить комментарий