ПРЭМ'ЕРА! «ЭКСТРАСЭНСЫ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ!

Жыццё тэатра працягваецца прэм’ерамі! 27 чэрвеня коласаўцы выйдуць на сцэну з новым спектаклем – «Экстрасэнсы» па п’есе знакамітага расійскага драматурга Рыгора Горына «Феномены».

Жанр пастаноўкі невыпадкова вызначаны як «(пара)нармальная камедыя». Галоўнымі героямі п’есы з’яўляюцца людзі, чые экстраардынарныя здольнасці перавышаюць агульначалавечыя. Даследчык Алена Ларычава мае намер даказаць існаванне такіх экстрасэнсаў і таму запрашае Іванова, Прохарава і Клягіна для паказу камісіі навуковага часопіса. У адным гасцінічным нумары збіраюцца тэлепат, уладальнік тэлекінэзам і феномен, здольны глядзець скрозь сцены... І пачынаюць адбывацца цуды!

Гледачы, якія прыйдуць на прэм’еру, зразумеюць, што неверагодны цуд, а што – шарлатанства. Хто з герояў – сапраўдны унікум, а хто – прадпрымальны падманшчык. Але ці трэба ўвогуле шукаць вінаватага? Ці гэта галоўнае?

У сваёй новай пастаноўцы рэжысёр Ірына Цішкевіч спрабуе адказаць на пытанне: «Што насамрэч можна лічыць фенаменальным талентам – неабмежаваныя паранармальныя магчымасці або здольнасць заставацца чалавекам у любых абставінах і проста, адкрыта любіць?»

Камедыя Коласаўскага тэатра, як і многія іншыя п’есы Рыгора Горына, мае лёгкі, іранічны сюжэт, насычаны актуальным падтэкстам і глыбокім разуменнем складанай прыроды чалавека.

Пераклад п’есы на беларускую мову ажыццявіў Пятро Ламан. Мастак-пастаноўшчык Юлія Карымава. Відэарад стварае Раман Салаўёў.

У спектаклі занятыя: Цімур Жусупаў (Міхаіл Міхайлавіч Прохараў), Яўген Бераснеў (Сяргей Андрэевіч Клягін), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Яўген Сямёнавіч Іваноў), Арцём Блахін (Алег Мікалаевіч Ларычаў), Юлія Крашэўская (Алена Пятроўна Ларычава), Уладзіслаў Жураўлёў і Аляксандр Казлоў (Антон, брат Прохарава), Святлана Сухадолава (Дзяжурная).

Узроставае абмежаванне спектакля – 16+.

Коласаўскі тэатр звяртаўся да творчасці Рыгора Горына неаднаразова. У 1983 годзе Генадзь Мушперт выкарыстаў дыялогі з твораў драматурга ў спектаклі «Такое дзіўнае каханне». Юрый Пахомаў, які супрацоўнічае з тэатрам на працягу многіх год, у 1999-м ставіў п’есу «Чума на вашыя дзве сям’і», у 2006-м – «Памінальная малітва». Усе спектаклі мелі поспех у віцебскага гледача і гасцей горада, на гастролях.

Квіткі на спектакль «Экстрасэнсы» –
у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
ці на сайце КВІТКІ.БАЙ.

Чакаем вас на прэм’еры!

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X